Знайсці
09.11.2018 / 19:53РусŁacБел

На «Лістападзе» раздалі прызы. Найлепшай стала стужка румынскага рэжысёра

Гран-пры «Золата «Лiстапада-2018» за найлепшы фільм атрымала карціна «Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары» рэжысёра Раду Жудэ (Румынія, Чэхія, Францыя, Балгарыя, Германія), паведамляе БелТА.

Спецыяльным прызам журы ганараваны фільм «Трэцяя жонка», рэжысёр Аш Мэйфэр (В'етнам).

За найлепшае гукавое (музычнае) рашэнне адзначана праца кампазітара Антона Байбакова ў стужцы Рамана Бандарчука «Вулкан» (Украіна, Германія).

Прыз імя Юрыя Марухіна за найлепшую аператарскую працу атрымалі Адам Баерскі і Томаш Рафал з фільмам «Аднойчы ў лістападзе» рэжысёра Анджэя Якімоўскага (Польшча).

Найлепшую жаночую ролю, на думку журы, сыграла Чжаа Таа ў фільме «Попел беласнежны» (рэжысёр Цзя Чжан-Кэ, Кітай, Францыя, Японія), а мужчынскую — Сцяпан Дзявонін у карціне «Сэрца свету» Наталлі Мяшчанінавай (Расія).

Прыз «За найлепшы сцэнар» журы прысудзіла Огнену Главонічу за фільм «Груз» (Сербія, Францыя, Харватыя, Іран, Катар).

Узнагароду за найлепшую рэжысуру атрымаў Цзя Чжан-Кэ за фільм «Попел беласнежны» (Кітай, Францыя, Японія).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера