Знайсці
09.11.2018 / 19:1743РусŁacБел

Апошняе інтэрв'ю Ізраілевіча перад арыштам: Маці казала, што мой язык — мой вораг

За пару тыдняў да затрымання скандальны бізнэсмен Аркадзь Ізраілевіч даў інтэрв'ю YouTube-каналу «Баренцева. Интервью». У ім ён распавёў пра шуміху вакол рэстарана ў Курапатах, сваё абвостранае пачуццё справядлівасці і тое, чаму трэба атрымліваць асалоду ад жыцця.

Паводле Аркадзя Ізраілевіча, лепш за ўсё ў яго атрымліваецца атрымліваць асалоду ад жыцця:

— У мяне самы лепшы дзень — сёння. Нам у дзяцінстве дзяўблі пра светлую будучыню, мы жылі ў заўтрашнім дні. Ніхто не ведае, што будзе заўтра, давайце сёння жыць.

Большая частка гутаркі была прысвечана скандалу вакол рэстарана «Паедзем, паядзім» у Курапатах. Аркадзь Ізраілевіч абверг сваю датычнасць да валодання гэтай установай:

— Рэстаран мне не належыць і ніколі не належаў. Уладальнікі — мае блізкія сябры: два амерыканцы, пара расіян, Зайдэс (асноўны ўласнік рэстарана Леанід Зайдэс, — заўв. НН).

Ён заявіў, што не бачыць нічога дрэннага ў будаўніцтве рэстарана побач з мемарыяльным комплексам Курапаты:

— Я ўсё жыццё пражыў насупраць кінатэатра «Мір», вокны глядзелі на Вайсковыя могілкі. Я ішоў праз Вайсковыя могілкі ў школу, я ішоў праз Вайсковыя могілкі дадому, калі мы прагульвалі урокі, мы прагульвалі іх на Вайсковых могілках. Іншы прыклад — Яма. Усім вядома, што там знішчана Мінскае гета, там знішчана пяць тысяч яўрэяў. Чаму гэтыя людзі не стаялі там, калі будавалі гасцініцу Hilton?

Аркадзь Ізраілевіч лічыць, што стаў героем скандалаў праз сваё абвостранае пачуццё справядлівасці.

«Маці казала, язык мой — вораг мой», — адзначыў ён і прызнаўся, што стан вайны яму бліжэйшы за стан міру.

У інтэрв'ю Ізраілевіч распавёў, што ўпершыню за доўгія гады сутыкнуўся ў Беларусі з бытавым антысемітызмам.

— Калі я спрабаваў у сацыяльных сетках, у чатах адстаяць свой пункт гледжання, то на другой рэпліцы пісалі, маўляў, «морда ж**оўская, куды лезеш, едзь у свой Ізраіль», — адзначыў ён.

Бізнэсмен прызнаўся, што пра Курапаты ён ведаў не заўсёды.

— Мне вельмі сорамна. Я пражыў дзесяць гадоў у Дроздаве, і толькі на пятым годзе даведаўся, што ёсць Курапаты. Хоць я карэнны мінчук. Я чуў, што яны дзесьці ёсць, потым мне сказалі: «Пойдзем, пакажу, ёсць лаўка, на якой Клінтан і Шушкевіч сядзелі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930