Знайсці
09.11.2018 / 17:591РусŁacБел

У Віцебску п'яны мужчына пракраўся ў чужую хату і ледзь не згарэў

У Віцебску п'яны мужчына пракраўся ў чужую хату і ледзь не згарэў, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Фота: МНС.

Пажар адбыўся 8 лістапада ў прыватным доме. Калі ратавальнікі прыехалі на месца здарэння, гарэў дах. У адным з пакояў супрацоўнікі МНС знайшлі п'янага мужчыну, які раней трапіў у хату.

Выратаванага перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, пасля агляду ад шпіталізацыі ён адмовіўся. Гаспадыні ў хаце ў момант пажару не было. У выніку агнём пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены і маёмасць.

Прычына пажару высвятляецца. Магчымая версія — падпал. Яе правяраюць міліцыянеры і следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930