Знайсці
09.11.2018 / 17:361РусŁacБел

У Белнафтахіме распавялі, на колькі падаражэе нафта для Беларусі праз падатковы манеўр у Расіі

Падатковы манеўр у нафтавай галіне Расіі можа прывесці да штогадовага падаражання нафты для Беларусі больш чым на $20 за 1 тону, паведаміў у інтэрв'ю БелТА намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.

«Пры кошце нафты $70 за бараль увядзенне параметраў падатковага манеўра прывядзе да штогадовага падаражання для нас нафты, паводле папярэдніх разлікаў, больш чым на $20 за тону», — распавёў Уладзімір Сізоў.

Калі ўлічыць, што 1 тона нафты займае аб'ём каля 7 бараляў (дакладная лічба вар'іруецца і залежыць ад маркі нафты), то ў сярэднім бараль нафты падаражэе для Беларусі на $2,9.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930