Знайсці
09.11.2018 / 18:0037РусŁacБел

Пісьменнік даступна патлумачыў мужчынам, што адчуваюць жанчыны пасля гвалтоўных дзеянняў

Нядаўна амерыканскі пісьменнік А. Р. Моксан запрасіў усіх мужчын паўдзельнічаць у практыкаванні па развіцці эмпатыі. Пра гэта піша lifter.com.ua са спасылкай на Bored Panda.

Ён апісаў жаночы досвед сэксуальнага гвалту, сутыкненне з сэксізмам так, каб гэта было зразумела мужчынам.

Спадар Моксан.

«Калі казаць на сацыяльным макраўзроўні, у адносінах палоў эмпатыя звычайна працуе ў адзін бок, — кажа Моксан. — Па маім досведзе, жанчыны разумеюць мужчын, а вось мужчыны не вельмі імкнуцца зразумець жанчын. Іншымі словамі, жанчынам даводзіцца разумець пачуцці мужчын дзеля ўласнай бяспекі. У мужчын сітуацыя іншая, таму ім гэта не трэба, калі яны самі не захочуць. А ў асноўным мы гэтага не хочам».

Прызначэнне суддзі Брэта Кавана ў Вярхоўны суд ЗША выклікала хвалю пратэстаў па ўсім свеце, таму што кандыдат абвінавачваўся ў сэксуальным гвалце.

Спадар Моксан вырашыў дапамагчы мужчынам зразумець, чаму жанчын так раздражняе гісторыя з прызначэннем Брэта Кавана і стаўленнем да сэксуальнага гвалту ў грамадстве.

Таму ён прыдумаў ідэальную аналогію:

«Прывітанне, мужыкі! Уявіце сабе, што аднойчы вам далі па яйках — з усёй сілы, наўмысна. Вы сагнуліся напалам. Завылі ад болю. Ледзь не страцілі прытомнасць.

А потым вас ударылі яшчэ раз. І яшчэ.

Уявіце сабе, што гэта адбылося, калі вам было 12. Уявіце сабе, што гэта зрабіла 38-гадовая жанчына. Уявіце, што гэта была сяброўка і бізнэс-партнёрка вашай маці.

Уявіце, што потым бацька патлумачыў вам, што жанчынам проста падабаецца біць мужыкоў па яйках, таму, як усякі хлопчык, вы павінны быць асцярожнымі.

Уявіце, што ён даў вам падрабязныя практычныя рэкамендацыі.

Уявіце, што вы сталі рэгулярна планаваць, як пазбегнуць удару па яйках.

Уявіце, што вы заўважылі, што жанчыны, у тым ліку значна старэйшыя за вас (і нават пажылыя), пастаянна глядзяць на вашы яйкі. Жанчыны пераследуюць вас на вуліцы. Яны адпускаюць кампліменты вашым формам. Яны кажуць, што вы глядзеліся б прывабней, калі б трохі больш паказалі яйкі.

Уявіце, што вы пачалі насіць вопратку, каб хаваць іх. Вы купілі няёмкую форму супрацоўніка аховы.

На ўсіх плакатах і рэкламах ва ўсіх часопісах малююць мужчынскія машонкі, прычым часта галава ў кадр не трапляе.

Побач для кантрасту часта публікуюць фатаграфіі жаночых ступняў.

Уявіце, што большасць сяброў распавядзе вам, што іх таксама білі па яйках.

Уявіце, што ніхто з іх нікому больш у гэтым не прызнаецца.

Уявіце, што ўсе старшакласніцы ў школе жартуюць пра тое, як бы ўрэзаць вам па яйках.

Уявіце сабе, як усе з гэтага ржуць. Гэта ж такія смешныя жарты! Жартачкі.

Уявіце, што вы пайшлі ў царкву, а там вам сказалі, што Бог надзяліў жанчын жадобай да вашага цела, таму вы любой цаной павінны абараняць свае яйкі.

Уявіце, што святар кажа вам, што ваш абавязак як падрастаючага хлопчыка — не весці сябе так, каб дзяўчынкам захацелася ўрэзаць вам па яйках.

Уявіце, што вы знайшлі сабе дзяўчыну, вы кахаеце адно аднаго.

Аднойчы вы з ёй забаўляліся, і раптам яна ўзяла і колькі ёсць сілы ўрэзала вам па яйках, з-за чаго на вас адразу абрынулі непрыемныя ўспаміны.

Уявіце, што яна заявіла, быццам вы самі яўна хацелі атрымаць па яйках, і высмеяла вашу залішне эмацыйную рэакцыю.

Уявіце, што вы заявілі ў паліцыю, а ў адказ вас спыталі: што на вас было надзета, калі яна дала вам па яйках? Быць можа, вы выпівалі? А чым вы займаліся да таго? Можа, распрануліся? Ды яшчэ і цалаваліся?

Так яно і было. Таму вы сышлі.

Уявіце, што ў законе гаварылася б, што калі жонка ўдарыць мужа па яйцах, то гэта не нападзенне.

Уявіце, што вы чулі гісторыі пра мужчын з разарванай машонкай, якія былі вымушаныя самі аплачваць медыцынскі агляд.

Уявіце, што вы даведаліся пра статыстыку: толькі 1% удараў па яйцах заканчваецца судовым абвінавачваннем.

Уявіце, што дзяўчынку злавілі б на тым, што яна доўга біла хлопчыка па яйках, калі ён быў п'яны і нерухомы.

Уявіце, што суддзя апраўдала б яе, каб не шкодзіць яе перспектывам. Бо дзяўчынка была чэмпіёнкай па плаванні і атрымлівала стыпендыю.

Уявіце, што такое адбывалася б заўсёды і паўсюль.

Уявіце, што аднойчы мужчыны пачалі б казаць пра тое, што амаль кожны з іх у нейкі момант жыцця атрымліваў удар па яйках.

Уявіце, што галоўным клопатам жанчын было б тое, што лжывыя абвінавачванні могуць сапсаваць ім рэпутацыю і што гэтая новая шчырасць можа разбурыць таінства сэксу.

Уявіце, што прэзідэнтам ніколі не быў мужчына.

Уявіце, што жанчына спаборнічае на выбарах з першым у гісторыі прахадным кандыдатам мужчынскага полу.

Уявіце, што ў яго ёсць досвед, а ў яе няма.

Уявіце, што яна ўсё роўна перамагла.

Уяўляеце?

Я не магу ўявіць сабе, наколькі жанчыны сёння раз'юшаныя. Але гэта практыкаванне, хай і абстрактнае, дапамагло мне крыху-крыху наблізіцца да разумення.

Будзьце добрыя да жанчын, мужыкі. Сёння і заўсёды. А калі ўбачыце, як нехта крыўдзіць жанчын, здзекуецца з іх або распускае рукі … Дайце яму па яйках.

Дарэчы, гэта 100% вар'яцтва, што гэтая праблема наогул патрабуе правядзення аналогій, каб паказаць, наколькі няправільна паводзіць сябе наша грамадства, але што зробіш.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера