Знайсці
09.11.2018 / 16:418РусŁacБел

Школьніка, якога падазраюць у згвалтаванні шасцікласніка, пасля экспертызы адпусцілі дадому

Вучань 9 класа адной са школ у Віцебскай вобласці, якога падазраюць у згвалтаванні шасцікласніка, прайшоў абследаванне ў псіхіятраў. Юнак вярнуўся дадому, у вёску недалёка ад аграгарадка, дзе адбыўся інцыдэнт. Аднак школу ён не наведвае, пераведзены на хатняе навучанне.

Чытайце таксама: Жыхары аграгарадка на Віцебшчыне: 9-класнік учыніў дзеянні сэксуальнага характару над шасцікласнікам

Здарэнне адбылося 26 верасня ў прыбіральні сярэдняй школы ў адным з аграгарадкоў.

— Гвалтаўнік — вучань 9-га класа, ён з непаспяховай сям'і, якая жыве ў суседняй вёсцы. Хлопчык заўсёды вызначаўся хуліганскімі паводзінамі, многія дзеці яго баяліся. Ахвяра — 6-класнік. Ён з асаблівасцямі развіцця, ціхае, замкнёнае ў сабе дзіця. Яго сям'я жыве ў іншай вёсцы непадалёк. Шасцікласніка са школы везла хуткая, — распавёў Tut.by жыхар аграгарадка.

Падазраванага затрымалі.

— Яму прызначылі комплексную судовую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Ён прайшоў абследаванне ў стацыянары, — паведаміла Tut.by афіцыйны прадстаўнік УСК па вобласці Аксана Лазько.

Юнак знаходзіцца пад абавязацельствам аб яўцы. Вучыцца ён не ў школе, а па месцы жыхарства.

— Наколькі я ведаю, дзевяцікласнік праходзіў абследаванне ў бальніцы ў Навінках пад Мінскам. Цяпер ён вярнуўся дадому, у сваю вёску, — распавёў адзін з бацькоў вучняў СШ у аграгарадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930