Даслаць навіну
Знайсці
09.11.2018 / 16:05 4

Хто гэты 10-гадовы хлопчык, які першым выйшаў на поле падчас матча БАТЭ з «Чэлсі»

Для таго, каб стаць «Юным арбітрам KIA» і вынесці мяч на гульню Лігі Еўропы, Глебу Удовіну прыйшлося некалькі гадоў даказваць сваю адданасць футболу.

Павялічыць выяву

Калі займацца спортам яму забаранілі дактары — ён вучыўся гуляць па падручніках. Калі нельга было выходзіць на вуліцу — трэніраваўся ў кватэры.

Гэта гісторыя аказалася настолькі натхняльнай, што з 500 заявак ад хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі арганізатары выбралі менавіта яго.

За тым, як юны спартсмен выносіць мяч на гульню БАТЭ з «Чэлсі», з трыбун «Барысаў-арэны» назірала больш за 13 000 чалавек.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Увесь мінулы год Глеб Удовін правёў у паездках паміж домам і бальніцай. Хлопчык перанёс цяжкую хваробу і да гэтага часу не завяршыў курс хіміятэрапіі. Палепшыць змрочныя ва ўсіх сэнсах будні дапамагло новае захапленне — футбол.

Глеб гадзінамі вывучаў біяграфіі вядомых гульцоў і тэорыю гульні. А потым, нягледзячы на забарону дактароў і моцныя болі ў нагах, стаў самастойна трэніравацца проста ў кватэры.

Ужо гэтай вясной ён змог выйсці на дваравы стадыён, за нейкія паўгода ён стаў найлепшым брамнікам у раёне. Наступны цуд адбыўся восенню: KIA Motors у Беларусі запрасіла хлопчыка адкрыць матч Лігі Еўропы на «Барысаў-Арэне».

Павялічыць выяву

«Конкурс «Юны арбітр KIA» дапамагае дзецям выносіць мяч на самыя значныя футбольныя матчы. Мы атрымалі больш за паўтысячы лістоў ад хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Беларусі, якія жадаюць адкрыць матч БАТЭ з «Чэлсі», — распавядае Вольга Сікорская, начальнік аддзела маркетынгу KIA у Беларусі і арганізатар праекта. — Зрабіць выбар было няпроста, усе дзеці вартыя ажыццяўлення мары. Разам з футбалістам Аляксандрам Глебам і трэнерам ФК БАТЭ Аляксеем Багам мы вырашылі, што першым «Юным арбітрам KIA» ў Беларусі стане 10-гадовы хлопчык з Жодзіна».

У дзень матчу Глеб Удовін не спаў з 6-й раніцы.

Яму трэба было не проста адкрыць матч Лігі Еўропы, але і вывесці на поле футбалістаў БАТЭ і «Чэлсі». У Мінск англійскі клуб прыехаў у сваім зорным складзе: чэмпіёны свету Аліўе Жыру і Нгола Кантэ, бронзавы прызёр Эдэн Азар. На стадыён у Барысаў юнага арбітра даставілі на аўтамабілі KIA за гадзіну да пачатку гульні. Трэба было прайсці інструктаж ад прадстаўніка УЕФА — мяч трымаць упэўнена і не забываць усміхацца, — а таксама пагутарыць з журналістамі.

Павялічыць выяву

Роўна а 20:51 дзверы на поле адкрыліся і Глеб апынуўся на стадыёне. За тым, як ён выносіць мяч і выводзіць спартсменаў на поле, з трыбунаў назіралі больш за 13 000 чалавек — усе квіткі на «Барысаў-арэну» былі распрададзеныя.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Пачуўся свісток арбітра — і гульня пачалася. А Глеб адправіўся на трыбуну, каб разам з мамай і татам сачыць за матчам. Заўзеў ён, вядома ж, за любімы барысаўскі клуб. Ён лічыць, што гульня атрымалася прыгожай і захапляльнай, але самым яркім яе момантам называе, вядома ж, свой выхад на поле.

1
Аляксандр / адказаць
10.11.2018 / 08:54
Усё гэта назiрау уласна. Глеб выдатны хлопчык. Разaм з бацькамi усё у iх будзя удячна.
10
Гость / адказаць
10.11.2018 / 15:06
Маленький фанат хотел посмотреть выступление  любимой группы, собирающей стадионы, но вместо этого они стали гонять мячик. Вот мальчик и вышел спросить, что за кидалово...
2
Яшчэ не шляхцич / адказаць
17.11.2018 / 10:46
Гость
Навучыся чытаць, а потым пишы.
Глеб гадзінамі вывучаў біяграфіі вядомых гульцоў і тэорыю гульні. 
https://nn.by/?c=ar&i=220202
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30