Знайсці
09.11.2018 / 10:5595РусŁacБел

Тэнісістка Аляксандра Сасновіч: «Вельмі не люблю сквапных хлопцаў — руж павінна быць не менш за трыццаць»

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч у інтэрв'ю «Прэсболу» распавяла, што для яе важна ў стасунках з мужчынамі.

Фота з сацыяльных сетак.

— Кажуць, дзяўчыне трэба дзевяць секунд, каб зразумець, будзе ў іх нешта з гэтым хлопцам ці не.

— З чалавекам трэба пагутарыць, гэта ў любым выпадку. Каштоўна, каб ён быў добрым, глыбокім. Вельмі не люблю сквапных хлопцаў. Ну проста вельмі.

— Гэта як? Пералічваць колькасць падораных руж?

— Менавіта. Я бабулі сваёй так і сказала, што руж павінна быць не менш за трыццаць. Неяк мой малады чалавек падарыў значна менш. І я, скажу шчыра, была азадачана. Не ведаю, можа, я ў гэтым плане нейкая асаблівая?

— Дык у вас ёсць хлопец? А мы тут агарод гародзім…

— Дык гэта ж добра. Хоць наш народ такі: кажаш яму, што ёсць хлопец, але гэта чамусьці нікога не спыняе. Усё роўна пішуць, кудысьці клічуць, прызначаюць спатканні. Дораць кветкі. Окей, я вазьму, але папярэджу, калі гэта не заўзятар, што маё сэрца занята. Так праўдзіва. Я не з тых людзей, якія калекцыянуюць прызнанні ў каханні.

— Які рэкорд па колькасці падораных вам руж?

— 101. Але хочацца ўжо 301. Не, чаго ўжо там — 1001.

— Выходзіць, правільна кажуць, што дзяўчыну трэба заваёўваць кожны дзень?

— Так. Штодня ты павінен даказваць, што яна не дарма цябе абрала. І добра, і камфортна павінна быць не аднаму чалавеку, а абаім. 

pressball.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930