Знайсці
08.11.2018 / 17:1218РусŁacБел

Ніхто не хацеў паміраць: да канца чэмпіянату Беларусі па футболе застаецца тры туры

Разам з Букмекерскай канторай Марафон працягваем сачыць за нашай вышэйшай лігай.

Чэмпіён Беларусі ўжо вызначаны. БАТЭ перамог трынаццаты раз запар. А ўсяго гэта пятнаццаты тытул барысаўскай каманды. Цяпер на эмблеме клуба з’явіцца трэцяя зорачка. Кожная зорачка сімвалізуе пяць чэмпіёнскіх тытулаў.

Але адказы атрыманыя яшчэ далёка не на ўсе пытанні, звязаныя з чэмпіянатам. Усё яшчэ няясна, хто пакіне эліту. Якія каманды заваююць медалі? Мабыць, з пункту гледжання інтрыгі цэнтральным у гэтым туры будзе гульня мінскага «Тарпеда» і магілёўскага «Дняпра».

Цяпер падрабязней пра гульні 28-га тура.

«Гарадзея» — «Дынама» (Брэст)

Брэсцкае «Дынама» захоўвае прывідныя шансы на медалі. Фота ФК «Дынама» (Брэст).

Дзве апошнія гульні «Гарадзея» выйграла з агульным лікам 9:1. У гэтых матчах цэлых шэсць галоў на рахунку сербскага галеадора Бояна Дубаіча. Добра дапамагае партнёру і плэймейкер «цукровых» Дзмітрый Лебедзеў. Трэнер каманды сказаў, што на 80% лакальная мэта — застацца ў вышэйшай лізе — ужо выканана.

Брэсцкае «Дынама» ўсё яшчэ верыць у тое, што можа ўзяць медалі. Ці хаця б зачапіцца за чацвёртае месца, якое тэарэтычна можа вывесці іх у еўракубкі. Але веры гэтай усё меней і меней. У самых важных матчах года Брэст так і не перамог мінскае «Дынама» і саступіў БАТЭ. Усе бачылі, што чэмпіёнскія амбіцыі клуба з берагоў Буга яшчэ мала чым падмацаваныя.

Прагноз «НН»: тотал, большы за 2,5.

«Дынама» (Мінск) — «Слуцк»

Калі груба сказаць, то зараз усё ў руках мінскага «Дынама». Каманда выйграла вельмі важны з пункта гледжання барацьбы за медалі матч у «Віцебска». А калі ўлічыць, што ў «Шахцёра» яшчэ гульня з БАТЭ, то віды мінчукоў на другое месца вельмі светлыя. Хаця пасля славутай гульні з «Зенітам» здавалася, што клуб Юрыя Чыжа можа ўвогуле застацца без медалёў. Своечасова сабраліся.

«Слуцк» проста зараз — гэта сум і змрок. Шэсць паразаў запар, толькі адзін забіты мяч у гэтых матчах. Каманда вельмі рана расслабілася пасля таго, як забяспечыла сабе месца ў эліце на наступны год. Глядзець на гульні «Слуцка» балюча, але маюць права. Чэмпіянат для іх скончыўся ўжо даўно.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама» з розніцай, большай за адзін гол.

«Іслач» — «Віцебск»

Абаронца «Віцебска» Алег Карамушка пасля гульні з мінскім «Дынама». Фота ФК «Віцебск».

«Іслач» ліхаманіць: то дзве перамогі, то дзве паразы. Самая ўзроставая каманда нашай вышэйшай лігі, думаецца, проста ўжо чакае завяршэння сезона. Толькі вось нястомны трэнер «ваўкоў» Віталь Жукоўскі прыцягвае да сябе ўвагу. Пасля гульні з брэсцкім «Дынама» ён падарыў калекцыянеру Георгію Дарбуашвілі майку са сваёй цытатай «Я проста ў шоку, бл…».

Магчыма, «Віцебск» прайграў у мінулым туры самы важны матч года для сябе. Балельшчыкі праводзілі суддзю гульні «Віцебск» — «Дынама» (Мінск) крыкамі «Ганьба!». Цяпер надзеі віцьбічаў не толькі на сябе, але і на супернікаў. Ім трэба не проста самім не губляць ні ачка, але і спадзявацца на асечкі мінчукоў і салігорскага «Шахцёра». Будзе цяжка.

Прагноз «НН»: перамога «Віцебска».

«Гомель» — «Мінск»

«Гомель» апошнія туры пасыпаўся. Каманда правяла адзін яркі адрэзак у сярэдзіне сезона, калі амаль дакладна забяспечыла сабе выратаванне, а цяпер ганяе балду. Знайсці матывацыю ў канцы сезона для сераднякоў вельмі-вельмі складана.

«Мінск» таксама адчувае сябе больш-менш спакойна. Калі казаць груба, то гэта гульня двух клубаў, якім нічога не трэба. У мінулым туры «Мінск» зганьбіўся ў гульні з «Гарадзеяй», але ганьба хутка забываецца, а месца ў «вышцы» застаецца.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2,5.

«Нёман» — «Смалявічы»

«Смалявічам» трэба вельмі пастарацца, каб застацца ў эліце. Фота vk.com.

«Нёман» яшчэ адна каманда, як і «Слуцк», якой нічога ўжо не трэба ў гэтым чэмпіянаце. Хаця сказаць, што гродзенцы проста адбываюць нумар, таксама немагчыма. У мінулым туры «жоўта-зялёныя» далі бой БАТЭ, але ўсё ж саступілі. Цяпер «Нёману» трэба біцца толькі за сваё добрае імя.

А вось «Смалявічы» ў ліку тых каманд, каму расслабляцца яшчэ ні ў якім выпадку нельга. Зрэшты, тут і пытанне, ці трэба вышэйшай лізе каманда ўзроўню «Смалявіч». Зрэшты, калі быць грубымі і справядлівымі, то ці патрэбны ўвесь падвал табліцы.

Прагноз «НН»: «Смалявічы» не саступяць.

«Тарпеда» — «Дняпро»

Мінскае «Тарпеда» па-ранейшаму ў зоне вылету. Але гэтая гульня павінна стаць для іх прарывам. У мінулым туры яны адзначылі важную падзею. Упершыню ў гэтым першынстве «чорна-белыя» забілі болей за два галы за гульню. Калі не перамогуць «Дняпро», то можна рыхтавацца да дэрбі з «Крумкачамі» налета.

«Дняпро» ў выпадку паразы ўжо дакладна развітаецца з элітай. А перад гэтым каманда развіталася са сваім украінскім настаўнікам Сяргеем Літоўчанкам. Той на развітанне сказаў, што футбольным клубам павінны кіраваць людзі, якія хаця б крыху разумеюць у футболе. І тут чакаецца цікавае дэрбі ў першай лізе «Дняпро» — «Белшына».

Прагноз «НН»: «Тарпеда» пераможа.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Прамень»

«Прамяню» будзе вельмі цяжка застацца ў эліце. Фота vk.com.

Калі большасць каманд у чэмпіянаце ўжо перастае гуляць у футбол, то жодзінцы толькі пачалі. Каманда цяпер у выдатнай форме. І, думаецца, яны больш чым хто шкадуюць, што турнір вось-вось завяршыцца. Было б болей тураў — «Тарпеда» лёгка магло б замахнуцца на медалі, а так усё ж не хопіць.

«Прамень» наўрад ці адбярэ ачкі ў Жодзіне. Мабыць, свой запас гераізму каманда выкарыстала ў сустрэчы з салігорскім «Шахцёрам», калі змагла адабраць пункты ў прэтэндэнта на срэбра.

Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда-БелАЗ» з розніцай, большай за адзін гол.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930