Знайсці
08.11.2018 / 16:198РусŁacБел

Памерла самая хуткая жанчына ў свеце

Hollywood Reporter

У амерыканскім горадзе Юрыка (Паўднёвая Дакота), памерла знакамітая гоншчыца і каскадзёрка Кіці О'Ніл, якой належыць сусветны рэкорд хуткасці, усталяваны жанчынай. Пра гэта паведамляе BBC News.

Кіці О'Ніл нарадзілася ў 1946 годзе. Ва ўзросце пяці месяцаў дзяўчынка страціла слых, аднак маці навучыла яе чытаць па вуснах і размаўляць. У юнацтве яна займалася скачкамі ў ваду і рыхтавалася да адборачных спаборніцтваў, якія маглі забяспечыць ёй месца ў алімпійскай зборнай.

З-за траўмы О'Ніл давялося адмовіцца ад спартыўных амбіцый, затым яна захварэла на менінгіт спіннога мозгу. Ачуняўшы, дзяўчына пераключылася на водныя лыжы, акваланг, скачкі з парашутам і палёты на дэльтаплане. У пачатку 1970-х у яе знайшлі рак, але пасля лячэння хвароба адступіла.

У 1974 годзе О'Ніл стала каскадзёрам. Сярод іншага, яна выконвала трукі ў фільмах «Браты Блюз» і «Омен II». З 1977 года О'Ніл была дублёрам выканаўцы галоўнай ролі ў серыяле «Жанчына-цуд». Яна знялася ў 52 серыях і паставіла два рэкорды: скокнула з вышыні 39 метраў, чаго да яе не рабіла ніводная жанчына-каскадзёр, а затым сама ж пабіла гэта дасягненне, скокнуўшы з верталёта, які завіс на вышыні 55 метраў.

У 1970 годзе О'Ніл паставіла рэкорд па хуткасці на водных лыжах сярод жанчын — 168,74 кіламетра ў гадзіну. У 1976 годзе яна праехала па дне высахлага возера на трохколавым балідзе з рэактыўным рухавіком на перакісе вадароду. О'Ніл разагнала яго да 824 кіламетраў у гадзіну і стала самай хуткай гоншчыцай у гісторыі. Гэты рэкорд трымаецца дагэтуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930