Знайсці
08.11.2018 / 13:329РусŁacБел

Міліцыя дабілася, каб праграму па выяўленні дзіцячай парнаграфіі пераклалі на беларускую мову 

МУС актыўна ўкараняе праграмнае забеспячэнне, распрацаванае Цэнтрам пошуку зніклых дзяцей і дзяцей, якія незаконна эксплуатуюцца, ЗША, прызначанае для збору інфармацыі з файлаабменных сетак з мэтай выяўлення асоб, якія распаўсюджваюць або калекцыянуюць дзіцячую парнаграфію.

Пра гэта распавёў Дзмітрый Цаюн, начальнік аддзела па супрацьдзеянні міждзяржаўнаму гандлю людзьмі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС, перадае sb.by: «Дадзеная сістэма дазваляе вызначаць падазраваных, якія распаўсюджваюць выявы з элементамі дзіцячай парнаграфіі ў розных файлаабменных сетках. Такім праграмным прадуктам карыстаюцца ў 77 краінах свету». 

Па хадайніцтве МУС з нядаўняга часу праграма была перакладзеная на беларускую мову.

«Нашы замежныя калегі і распрацоўшчыкі пайшлі нам насустрач, і, акрамя трох моў, дадалася яшчэ і беларуская мова», — распавёў Цаюн. Паводле яго слоў, з дапамогай праграмы МУС можа адсочваць усе ip-адрасы, дзе можа захоўвацца дзіцячая парнаграфія. Інфармацыя прадстаўлена ў выглядзе інтэрактыўнай карты, на якой бачныя кропкі на мясцовасці, дзе, магчыма, у дадзены момант займаюцца запампоўкай або распаўсюджваннем падобнай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930