Знайсці
08.11.2018 / 12:5926РусŁacБел

Маладога беларуса пасадзілі на 22 гады ў Расіі. За што?

Беларуса Юрыя Алаева затрымалі ў сувязі з нападам на жанчыну. Ён здзейсніў гэта злачынства ў лістападзе 2016 года. Падрабязнасці прыводзіць маскоўская пракуратура.

Алаеў заўважыў жанчыну, якая гаварыла па мабільным ля сваёй машыны. Пераканаўшыся, што сведак няма, беларус напаў на жанчыну, стаў душыць і біць па галаве. У выніку пацярпелая страціла прытомнасць і ўпала на зямлю.

Затым ён зацягнуў жанчыну на задняе сядзенне машыны, скраў планшэт, мабільнік і грошы, а таксама, скарыстаўшыся тым, што пацярпелая знаходзілася без прытомнасці, згвалціў яе.

Ад атрыманых пашкоджанняў 39-гадовая жанчына памерла.

Пасля Алаеў скраў аўтамабіль «Toyota Rav 4».

Акрамя таго, падчас расследавання гэтай крымінальнай справы даведаліся пра датычнасць беларуса яшчэ да аднаго злачынства.

Так, 12 кастрычніка 2016 года абвінавачваны вырваў з рук у жанчыны сумку, у якой знаходзіліся мабільнік, фотаапарат, кашалёк, ашчадная кніжка і флэш-карты.

Затрымалі Алаева ў сакавіку 2018 года. Падчас расследавання беларус знаходзіўся ў СІЗА, дзе таксама паспеў «адзначыцца». Ён пасварыўся з сукамернікам і вельмі жорстка збіў яго.

У выніку 25-гадоваму Алаеву прысудзілі 22 гады калоніі строгага рэжыму.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031