Даслаць навіну
Знайсці
08.11.2018 / 12:09 5

J:Морс зняў беларускамоўны КЛІП «Крылы» з кадрамі першай беларускай авіякругасветкі

Гурт «J:морс» разам з праектам Letim.by прадставіў у інтэрнэце кліп на песню «Крылы» пра першы беларускі кругасветны авіяпералёт. У ролік увайшлі дакументальныя кадры, знятыя пілотамі на працягу ўсяго падарожжа: ад беларускіх лясоў да амерыканскіх раўнін і бяскрайніх прастораў Атлантыкі.

Павялічыць выяву

У жніўні-верасні 2018 года беларусы Аляксандр Цэнцер і Андрэй Барысевіч на Cessna 182T з беларускім регістрацыйным нумарам EW 490-LL абляцелі вакол зямнога шару. За 30 дзён падарожжа яны пераадолелі 30 тысяч кіламетраў, у тым ліку такія асабліва складаныя часткі, як пералёт над Атлантычным акіянам. І гэта ўсё на аднаматорным вінтавым летаку даўжынёй менш за 10 метраў.

— У мяне «J:морс» ужо дзесяць год сярод улюбёных гуртоў, — кажа пілот Андрэй Барысевіч. — Натуральна, што ў палёце мы слухалі іх запісы, нейкія фрагменты траплялі ў нашы Instagram-рэпартажы. Даведаўшыся пра гэта, хлопцы даслалі нам прывітанне — заспявалі песню «Грэнландыя» напярэдадні нашага пралёту над гэтым востравам. А ўжо пасля вяртання ў Мінск мы сустрэліся, пазнаёміліся і пасябравалі.

— Калі даведаўся, што беларускія хлопцы выправіліся ў кругасветку на летаку — радаваўся нібы дзіцё! — прызнаецца лідар «J:морс» Уладзімір Пугач. — Мяне заўжды прываблівалі такія праекты. Я сам люблю падарожнічаць. Але калі мы праглядалі для кліпа відэаматэрыл з пералёту, зразумеў, што з гэтым нічога не магчыма параўнаць. Хіба што палёт у космас.

Па выніках пералёту Letim.by прадставіць паўнафарматны фільм, таму кліп цалкам можна лічыць трэйлерам да яго. А сама песня «Крылы» дала назву новай канцэртнай праграме «J:морс», прем’ера якой адбудзецца 14 лютага ў Prime Hall. Квіткі ад 43 рублёў на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, у касах клуба і горада, салонах «Евросеть, «Связной», «На связи» па ўсёй Беларусі. Інфалінія: (044) 551 77 06, (029) 851 77 06.

1
Віталь / адказаць
08.11.2018 / 17:07
А што, раз беларускае то павінна быць за капейкі ці бязсплатна? Я бы беларускае прадаваў у 2-3 разы даражэй!!!
0
Пявіца / адказаць
10.11.2018 / 01:46
А з караоке морсаў няма :(
0
Пилотаж / адказаць
12.11.2018 / 08:09
Слушал как-то евро радио. Есть там тема про национальную идею. Этот джейморс там пытался обтекаемо высказываться и такой он был мутный и скользкий, что стало просто противно. Как-будто он боялся чего, а сейчас на тебе, на мове! И цэнник прикрутил от самолёта. Полянку новую нашёл?))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30