Знайсці
08.11.2018 / 10:372РусŁacБел

ДТЗ на мосце ў Светлагорскім раёне: фуру развярнула, кабіна павісла над Бярэзінай, рух перакрыты ФОТА

Фота Аляксандра Пятроўскага

ДТЗ адбылося раніцай 8 лістапада на трасе Светлагорск — Жлобін на мосце праз Бярэзіну. Кіроўца фуры не даў рады кіраванню, і велікагруз занесла і развярнула.

Па словах відавочцаў, аварыя адбылася прыкладна ў 6.30. У моста з двух бакоў утварыўся кіламетровы затор — гэта адзіная дарога, па якой можна трапіць са Светлагорска ў Жлобін і наадварот.

— Пад'ехалі ДАІ, дарожная служба і МНС, хуткая, але пацярпелых быццам няма, — распавёў TUT.BY, жыхар Светлагорска Аляксандр Пятроўскі, які апынуўся на месцы здарэння. Ён таксама дадаў, што на мосце гэтай раніцай было вельмі слізка.

На момант 9.40. рух па мосце не адноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930