Знайсці
07.11.2018 / 20:383РусŁacБел

Еўрапейская народная партыя прыняла рэзалюцыю ў абарону СМІ і журналістаў Беларусі

На кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі прынятая рэзалюцыю па Беларусі, якая патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні СМІ і журналістаў ды заклікае Еўрасаюз перагледзець прыярытэты дыялогу з Беларуссю. У рэзалюцыі ўзгаданыя прозвішчы беларускіх журналістаў, што знаходзяцца пад крымінальным пераследам, а таксама палітвязень Міхаіл Жамчужны з патрабаваннем вызваліць усіх палітвязняў.

Рэзалюцыя падрыхтаваная Беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі супольна з правацэнтрысцкай кааліцыяй.

Прыняцце рэзалюцыі пракаментаваў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, які прымае ўдзел у Палітычнай асамблеі, кангрэсе і саміце Еўрапейскай народнай партыі.

«Адкрытасць ЕС да Беларусі, дыялог — надзвычай важна. Але не менш важна тое, якія пытанні стаяць першымі ў парадку дня. На жаль, беларускія ўлады ўспрымаюць адкрытасць ЕС як магчымасць беспакарана працягваць рэпрэсіі, знішчаць незалежную грамадзянскую супольнасць і прэсу. Абарона незалежных СМІ Беларусі — гэта пытанне першачарговай важнасці, і сённяшняя рэзалюцыя — важны крок у гэтым кірунку. Важна таксама патрабаванне перагляду прыярытэтаў супрацоўніцтва з Беларуссю. Беларускія ўлады хочуць ад ЕС толькі эканамічнай падтрымкі. Але эканоміка не можа паспяхова працаваць, калі ў краіне няма справядлівых незалежных судоў. А пакуль у Беларусі няма свабодных выбараў — карупцыю, гвалт і беззаконне не спыніць.

У рэзалюцыі адзначаецца, што першачарговымі пытаннямі ў парадку дыялогу паміж Беларуссю і ЕС павінны быць рэформа выбарчай і праваахоўнай сістэм. 

Улічваючы тое, што практычна ўсё кіраўніцтва ЕС - прадстаўнікі ЕНП, прынятая рэзалюцыя вельмі важная для вызначэння палітыкі ЕС у адносінах да нашай краіны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930