Знайсці
07.11.2018 / 17:1231РусŁacБел

Віцебскія камуністы ледзьве не пабіліся каля помніка Леніну

Мітынг каля помніка, на які традыцыйна зьбіраюцца разам прадстаўнікі КПБ і Партыі левых «Справядлівы сьвет» скончыўся скандалам: камуністы розных партый паспрачаліся, хто зь іх «сапраўдны камуніст», а хто «здраднік», паведамляе «Радыё Свабода».

Першым прамаўляць пра тое, што «Вялікі кастрычнік даў чалавеку права на жыцьцё» распачаў на прыступках помніка Аляксандар Дзядзінкін — першы сакратар Віцебскага абкама КПБ. Ён жа — дэпутат абласнога савету і дырэктар віцебскага філіялу міжнароднага ўнівэрсытэту «МІТСО». На мітынгу было й пару дзясяткаў студэнтаў, якім спадар Дзядзінкін даў у рукі па чырвоным гвазьдзіку.

Аляксандар Дзядзінкін — першы сакратар Віцебскага абкама КПБ, дэпутат і дырэктар ВНУ.

Пасьля выступаў сакратароў трох віцебскіх райкамаў і спадара, які прадставіўся «старшынём Чыгуначнага саюзу афіцэраў» да прысутных зьвярнуўся Мікалай Селівашка, кіраўнік абласной структуры Партыі левых «Справядлівы сьвет». Дзядзінкін расцаніў гэты выступ як канкурэнцыю сваёй партыі. З крыкамі «Ідзіце адсюль, гэта ня ваш мітынг!» ён пачаў сьпіхваць спадара Селівашку з прыступак, а потым заклікаў сваіх аднадумцаў хутчэй ускладаць кветкі.

Чатыры гвазьдзікі — Леніну.

Але спрэчка на гэтым не спынілася. Каля помніка чуліся воклічы «Здраднікі!» і «Не, гэта вы здраднікі!». Удзельнікі ўрачыстага мітынгу яшчэ пэўны час махалі рукамі адно перад адным, высьвятляючы, хто зь іх «сапраўдны камуніст». Аляксандар Дзядзінкін неўзабаве зьехаў. Аднак да бойкі паміж імі не дайшло.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930