Даслаць навіну
Знайсці
07.11.2018 / 12:07 10

Вацлаў-Манівід, Каліна-Бяроза… Беларуска назвала чацвярых дзяцей незвычайнымі імёнамі, каб яны не былі такімі, як усе

Усе чацвёра дзяцей беларускі Юліі Бярозы, якая з 2007 года пражывае ў Канадзе, маюць незвычайныя імёны: Вацлаў-Манівід, Радана-Багдана, Каліна-Бяроза і Верас-Овэ. А пачалося ўсё з першынца, якога жанчына нарадзіла ў 1999 годзе. Цікава, што ідэя з дабл-імёнамі належала не ёй, а мужу.

«Адно імя абірала я, другое — бацька майго першынца. Такая самая сітуацыя паўтарылася і ў 2003 годзе з другім дзіцём ад іншага мужчыны. Абірала на падставе таго, падабаўся мне варыянт ці не. Вацлава сабе, напрыклад, захацела, прачытаўшы «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Радану ж узяла з нейкай кнігі балцкіх імёнаў», — расказвае Юлія.

Вацлава хрысцілі ў касцёле, і праблем з яго імем там не ўзнікла, а вось дачку Юліі Раду хрысцілі ў праваслаўнай царкве, і святар даў зразумець, што цырымонія адбываецца ў рускім прыходзе, таму і імя мусіць быць рускім.

«Хросны маёй дачкі здолеў угаварыць мяне хрысціць Радану як Ганну (так звалі хросную). Так што па сутнасці ў маёй дачкі трайное імя. Па шчырасці, на той момант я вырашыла завязаць з праваслаўем, таму малодшых дзяцей, якіх нараджала ўжо ў Канадзе, не хрысціла», — згадвае падзеі мінулага гераіня.

Павялічыць выяву

Юля з мужам і дзеткамі: Вацлаву 19 год, Радане — 15, Каліне — 7, Верасу 3 гады. Юля ў Канадзе займаецца фермерствам, а муж — праграміст.

Юля прызнаецца, што ў першую чаргу пры выбары імёнаў звяртала ўвагу на тое, як яны гучаць (асабліва важна было, каб іх маглі вымавіць англамоўныя сябры), і ўжо пасля на значэнне.

«Але так склалася, што значэнні імёнаў паўплывалі на характары дзяцей. Першы ў мяне ваяр па сутнасці, перамагаў на ўсіх спаборніцтвах па каратэ. Радана — вельмі разумная дзяўчынка. Каліна ў свае 7 год — «універсальны праваднік»: аб’ядноўвае неаб’ядноўваемае і злучае дзяцей, якія аніяк не маглі існаваць побач. І нават трохгадовы Верас паспеў пераканаць, што выжыве там, дзе выжыць практычна немагчыма. І будзе пры гэтым квітнець і буяць».

Юлія расказвае, што ў Канадзе практыка падвойных імёнаў досыць распаўсюджаная, яны могуць быць хоць трайнымі — у пашпарт запішуць што заўгодна. Можна нават папрасіць для дзяцей іншае прозвішча, няважна, што яно не супадае з бацькоўскімі. Многія прыезджыя беларусы усе часцей бяруць сабе імя па бацьку ў якасці сярэдняга імя.

Так што іх дзеці не выглядаюць незвычайна. А як яны самі ставяцца да таго, якія варыянты абралі для іх бацькі? Юля сцвярджае, што дзецям сітуацыя пераважна падабаецца.

«Вацлава ўсё задавальняе. Праўда, ён катэгарычна супраць, каб па-за сям’ёй яго клікалі Вацак. Вацак ён толькі для родных. Радку раздражняе, што яе імя ніхто не можа вымавіць правільна. І не любіць поўную форму, таму ў школе, і ў лекара запісаная проста як Рада. Кажа, што пры атрыманні пашпарту ў 16 год усё ж зменіць імя на Рада канчаткова, а прозвішча возьме маё дзявочае — Бяроза.

З іх імёнаў не здзекваліся і ў Беларусі. Па маіх назіраннях, калі людзі хочуць пакпіць з кагосьці, яны знойдуць нагоду. Гэта будзе прычоска, колер скуры, вачэй, валасоў, вага, імя, прозвішча, нацыянальнасьць, імёны бацькоў, сацыяльны статус… Карацей, абсалютна непрынцыпова, якое ў дзіцяці імя, калі дарослыя дазваляюць іншым дзецям з яго здзеквацца. Так і Сярожу могуць зацкаваць, што жыцця не будзе».

Юля не выключае, што і сама, магчыма, зменіць сваё імя. Прычыны на тое будуць простыя: «Маё самае звычайнае імя для мяне — гора-бяда. Па першае, ўсё дзяцінства такіх «Юль» было як бруду. А я хацела быць не такой, як усе! Па-другое, маё імя абсалютна невымаўляльнае для англамоўных людзей. Яшчэ і на слых яго не ўспрымаюць, таму ў Канадзе мяне завуць «Йулыа»».

КК

0
Беларус / адказаць
08.11.2018 / 02:48
На счёт Юли только бред.
Есть же полный аналог этого имени на западе Джули ( в разных странах будет отличаться но суть в том что совпадает с  названием летнего месяца).
0
Котіс / адказаць
08.11.2018 / 10:23
Можа тут яно і выглядае арыгінальна, але Канада - краіна эмігранцкая і ніякім імем нікога там не здзівіш.
2
Каліндарку / адказаць
08.11.2018 / 15:41
Памятаю, у класе са мной вучыліся тры Лены, тры Олі, два Сашы і тры Сярожы. Імёны астатніх вучняў таксама былі распаўсюджанымі. Каб назваць некага з паралелі, трэба было ўдакладняць клас і прозьвішча. А яшчэ ў мяне была сяброўка, якая сустракалася з двума хлопцамі адначасова, абодвух звалі Дзянісы, і яна не баялася выкрыць сябе, памылкова назваўшы некага чужым імем. Імя складае большую частку таго флёру, праз які першапачаткова ўспрымаюць чалавека іншыя. Распаўсюджанае імя псіхалагічна слабейшае, такому чалавеку больш складана заявіць пра сябе. Даць дзіцяці шэраговае імя, гэта зрабіць яго слабейшым. З даўніх часоў у розных народаў былі традыцыі ініцыяцыі, калі імя трэба было заслужыць. Мы і зараз гэтак несвядома робім, калі выкарыстоўваем розныя формы імёнаў для розных узростаў і статусаў -- пакуль маленькі хлопчык, то Сярожа, а як падрастае, становіцца Сяргей. Для сяброў-падлеткаў ён будзе Серы, а дарослы ды паважаны будзе Сяргей Іванавіч. І маці, што дае сваім дзецям унікальныя імёны, насамрэч вельмі мудрая жанчына. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30