Знайсці
06.11.2018 / 22:598РусŁacБел

Рух «За Свабоду» прынялі ў склад Еўрапейскай народнай партыі

На пасяджэнні палітасамблеі Еўрапейская народная партыя (ЕНП) прагаласавала за наданне статусу назіральніка Руху «За Свабоду».

«З Еўрапейскай народнай партыяй мы звязаныя больш чым дзесяцігадовай гісторыяй партнёрства і супрацоўніцтва. Мы ганарымся тым, што падзяляем каштоўнасці і бачанне гэтай сям’і партыяў», — заявіў на паседжанні ў Хельсінкі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, «у гэты цяжкі час нестабільнасці ва ўсходняй Еўропе нам трэба — напэўна, больш, чым калі-небудзь раней — адчуваць падтрымку сям’і ЕНП у нашай барацьбе за мірныя дэмакратычныя перамены ў Беларусі».

«Статус назіральніка дае ў першую чаргу магчымасці для больш глыбокага супрацоўніцтва як з самой ЕНП, так і з партыямі-партнёрамі па ўсёй Еўропе. Мы зможам больш эфектыўна уздымаць беларускае пытанне на пасяджэнні Еўрапейскай народнай партыі, надаваць больш увагі да рэпрэсіяў і магчымага пераследу актывістаў і палітыкаў у Беларусі», — пракаментаваў рашэнне ЕНП Губарэвіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера