Знайсці
06.11.2018 / 22:1631РусŁacБел

Казахстан будзе запускаць свае спадарожнікі на амерыканскіх ракетах Falcon 9, бо яны таннейшыя за расійскія

Запуск двух першых казахстанскіх навукова-тэхналагічных спадарожнікаў KazsaySat і KazistiSat будзе ажыццяўляцца амерыканскай ракетай-носьбітам Falcon 9 кампаніі Space X. Пра гэта, як перадае мясцовы партал Total.kz, заявіў прэс-сакратар Міністэрства абароны і аэракасмічнай прамысловасці Асет Нуркенаў. Пуск, паводле яго слоў, адбудзецца 20 лістапада.

Запуск пройдзе ў амерыканскім штаце Каліфорнія на вайсковай базе Вандэнберг.

Выбар на гэты раз амерыканскай ракеты-носьбіта Нуркенаў патлумачыў тым, што ажыццяўляць запуск на Falcon 9 было танней, чым на расійскіх ракетах.

Аднак кошт пуску Нуркенаў назваў «камерцыйнай тайнай».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера