Знайсці
06.11.2018 / 15:171РусŁacБел

Першая лэдзі Фінляндыі на Дзень Незалежнасці надзене сукенку з фінскай бярозы

yle.fi

Урачысты прэзідэнцкі прыём з нагоды Дня Незалежнасці Фінляндыі, што адзначаецца 6 снежня, у гэтым годзе пройдзе пад знакам аховы прыроды. Экалагічная тэма, у прыватнасці, будзе адлюстравана ў стравах і упрыгожваннях. У ліку запрошаных будуць фіны, якія шмат зрабілі на карысць клімату і экалогіі, паведамляе yle.fi.

Вячэрняя сукенка першай лэдзі Ені Хаукіа таксама будзе адпавядаць тэме прыёму. Яна зроблена паводле экалагічнай тэхналогіі ioncell, распрацаванай у Універсітэце Аалто. Дадзены метад, як паведамляюць ва ўніверсітэце, дазваляе вырабляць тэкстыль з драўніны і другаснай сыравіны.

Што тычыцца канкрэтна сукенкі Хаукіа, то тэкстыль для яе зроблены з фінскай бярозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930