Знайсці
06.11.2018 / 14:4313РусŁacБел

Wizz Air можа адкрыць прамыя рэйсы ў Мінск

Венгерскі лаўкостэр Wizz Air можа адкрыць прамыя рэйсы ў Мінск, паведаміў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Чаба Балаг.

Чаба Балаг адзначыў, што абмяркоўваецца пытанне аб павелічэнні колькасці прамых авіярэйсаў у Беларусь. «У нас цесныя, добрыя адносіны з авіякампаніяй венгерскага паходжання — Wizz Air. Паспрабуем абмеркаваць з ёй адкрыццё прамых рэйсаў у Беларусь. Напэўна, у наступным годзе прадстаўнікі кампаніі прыедуць сюды (у Мінск) і пачнуць практычную рэалізацыю», — сказаў ён.

Прамыя авіярэйсы, па словах прадстаўніка МЗС, важныя не толькі для турыстаў, але і для бізнэсменаў. «Існуюць прамыя рэйсы паміж краінамі два-тры разы на тыдзень. Для бізнэсу гэтага недастаткова», - дадаў ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера