Знайсці
06.11.2018 / 13:302РусŁacБел

Мінздароўя спрагназавала, калі ў Беларусі будзе ўздым захворвання на грып

Уздым захворвання на грып чакаецца ў канцы студзеня — пачатку лютага.

Пра гэта паведаміла журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, піша БелТА.

«Чакаем у канцы студзеня — пачатку лютага. Але тэрміны могуць зрушыцца на люты, сакавік, красавік: усё залежыць ад сітуацыі ў суседніх краінах», - сказала Іна Карабан.

У Беларусі сёння вакцынаваныя супраць грыпу каля 21% насельніцтва. Іна Карабан адзначыла, што сёлета беларусы, магчыма, прышчапляюцца нават больш актыўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930