Знайсці
06.11.2018 / 12:572РусŁacБел

У Мінску бацькоў у інтэрактыўнай форме навучаць, як рыхтавацца да родаў 

24 лістапада ў Мінску ўжо другі раз пройдзе рэспубліканскі кангрэс «МамаPro». Арганізатары адновяць на сцэне радзільную залу і разыграюць складаныя сітуацыі з практыкі лекараў.

На мерапрыемстве закрануць тэмы планавання і ходу цяжарнасці, родаў і першых дзён жыцця, а таксама педыятрыі. Усе лекцыі пройдуць у інтэрактыўным фармаце. Будучыя мамы змогуць у тэорыі паэтапна прайсці увесь працэс родаў і навучыцца рэчам, якія звычайна выклікаюць цяжкасці. Акцэнт будзе зроблены не на лячэнні, а на тым, як зрабіць так, каб лячыць не прыйшлося.

Так, на сцэне адновяць жыццёвыя сітуацыі з медычнай практыкі. На сцэне створаць вобраз радзільнай палаты, і прафесійныя лекары пракаментуюць тыповыя сітуацыі і стандартныя памылкі маладых бацькоў.

Партнёр праекта Bella Baby Happy раскажа пра дзіцячую гігіену і растлумачыць, як выбіраць падгузнікі, а брэнд «Расцішка» падзеліцца сакрэтамі здаровага харчавання і фарміравання карысных звычак з нараджэння.

Фота: schoollife.ru.

Як трапіць на мерапрыемства?

Дзе? Гасцініца «Вікторыя Алімп» (пр. Пераможцаў, 103).

Калі? 24 лістапада, субота.

У колькі? Старт рэгістрацыі: 10.00. Старт праграмы: 11.00 (мерапрыемства будзе доўжыцца да 17.00, уваход магчымы на працягу ўсяго дня).

Тэлефон для даведак: +375 (29) 680-07-78.

Уваход вольны, рэгістрацыя абавязковая.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера