Знайсці
06.11.2018 / 10:3048РусŁacБел

Лукашэнка — аналітыкам ЗША: Мы катэгарычна супраць размяшчэння ў нас вайсковай базы Расіі

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка не бачыць неабходнасці ў стварэнні ваенных баз іншых дзяржаў, у тым ліку Расіі, на тэрыторыі Беларусі.

Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з групай амерыканскіх аналітыкаў, перадае прэс-служба кіраўніка краіны.

Лукашэнка згадаў і пра тое, што Беларусь знаходзіцца ў ваенным саюзе з Расіяй, у якой адносіны з Захадам у цяперашні час не самыя лепшыя. «Тым не менш, на тэрыторыі Беларусі да гэтага часу няма ніякіх баз іншых дзяржаў», — заўважыў беларускі кіраўнік.

Паводле яго слоў, вельмі часта абмяркоўваецца праблема расійскай базы на тэрыторыі Беларусі. «Надуманыя праблемы. Мы ў ваенна-палітычным саюзе з Расіяй. Будзе тут база ваенная, не будзе — розніцы абсалютна ніякай няма. І мы гэтую базу не размяшчаем тут не таму, што мы хочам вам ці каму-небудзь паказаць, што мы суверэнныя і незалежныя. Мы яе не размяшчаем, бо яна тут не патрэбна. Мы самі па нашай задуме, ваенным абарончым плане з Расійскай Федэрацыяй забяспечым тыя функцыі, якія на нас ускладзены», — падкрэсліў ён.

«Больш за тое, нашы вайскоўцы ў стане эфектыўна супрацьстаяць, калі трэба, любой агрэсіі і канфлікту на тэрыторыі Беларусі. Бо мы на сваёй зямлі. Мы ў стане выканаць тыя функцыі, якія на нас ускладзены дамовай з Расіяй. Калі б мы гэта не маглі зрабіць, паверце, мы звярнуліся б самі да Расіі, каб яны гарантавалі нам бяспеку. Пакуль такой патрэбы ў нас няма», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Узброеныя сілы Беларусі, якія ўжо чатыры разы рэфармаваныя, у стане гарантаваць бяспеку краіны і выканаць свае функцыі лепш, чым любая іншая дзяржава, у тым ліку Расія.

«Па сваёй падрыхтаванасці, мэтанакіраванасці, сваёй эфектыўнасці. Я кажу гэта адкрыта. Таму нам не патрэбныя ніякія базы. Калі яны патрэбныя будуць, мы пра гэта скажам сумленна», — адзначыў ён.

Адначасова ён падкрэсліў, што калі НАТО будзе працягваць «запалохваць», размяшчаючы базы ў Польшчы, альбо яшчэ якім-небудзь чынам, то Беларусі будзе трэба больш эфектыўная зброя, перш за ўсё ракетная.

«Хоць у апошні час (вы назіраеце, мы таксама не ўтойваем) мы стварылі сваю ракетную прамысловасць і зрабілі сваё высокадакладнае ракетнае ўзбраенне», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

«Таму на сённяшні дзень я нават не бачу нейкай неабходнасці ў прыцягненні іншай дзяржавы на тэрыторыю Беларусі, у тым ліку Расіі, для выканання нашых функцый. Вось чаму мы катэгарычна супраць размяшчэння, тым больш базы ваенна-паветраных сіл. Час падлёту любога самалёта з тэрыторыі Расіі, калі ў гэтым будзе неабходнасць, 3—5 хвілін. Навошта тады тут база, навошта выстаўляць і падстаўляцца пад удар магчымага агрэсара, высоўваючы ваенна-паветраную базу на перадавую», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што размовы аб вайсковай базе Расіі з'яўляюцца не больш чым балбатнёй.

«Гэта проста нейкі піяр непатрэбны. З практычнага пункту гледжання ў гэтым няма ніякай неабходнасці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Трэба будзе, мы пра гэта скажам голасна. Але мы не хочам ініцыяваць ніякіх крокаў, каб вы падумалі, што беларусы нейкія ненармальныя: кажуць адно, робяць іншае і рыхтуюцца да вайны. Мы не хочам гэтага ».

«Але абараняцца, калі трэба, мы будзем не так, як у былыя часы. Вы ведаеце, што мы страцілі ў апошняй вайне кожнага трэцяга. Дарэчы, ваявалі разам з вамі супраць фашызму», - дадаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка таксама сказаў, што Беларусь — еўрапейская дзяржава, якая зацікаўлена ў моцнай і адзінай Еўропе, у моцным трансатлантычным партнёрстве. «Гэта асноўная апора нашай планеты, і не дай бог яе разбурыць», — дадаў ён.

«Мы ўпэўненыя, што ад згуртаванасці краін у рэгіёне і захавання ваенна-палітычнай ролі ЗША ў еўрапейскіх справах залежыць бяспека ўсяго кантынента», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

president.gov.by

Прадстаўнікі аналітычных цэнтраў ЗША наведваюць Беларусь 5-6 лістапада. У склад дэлегацыі ўваходзяць эксперт Цэнтра па аналізу еўрапейскай палітыкі Бэн Ходжэс, старшы дырэктар Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін імя Дж. Байдэна Майкл Карпэнтэр, эксперт аналітычнага цэнтра RAND Corporation Брус Маклінтак, прэзідэнт Джэймстаўнскага фонду Глен Ховард і старшы навуковы супрацоўнік гэтага фонду Уладзімір Сокар.

Чытайце таксама:
Лукашэнка: Не трэба Польшчы ствараць лішнія базы, бо мы з расіянамі таксама будзем вымушаныя нешта размяшчаць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера