Знайсці
06.11.2018 / 10:175РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі ў кастрычніку на 181 мільён даляраў

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 лістапада 2018 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 107,6 млн. долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка

За кастрычнік 2018 года ЗВР выраслі на 181,3 млн. даляраў ЗША (на 2,6%) пасля зніжэння ў верасні 2018 года на 320 млн. даляраў ЗША (на 4,4%).

Павелічэнню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у кастрычніку спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне чарговага траншу Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата.

Урадам і Нацыянальным банкам у кастрычніку выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 290 млн. даляраў ЗША.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера