Знайсці
06.11.2018 / 10:1733РусŁacБел

Дарадца кіраўніка МВФ Забароўскі: Эканамічны блок ў кіраўніцтве Беларусі — гэта каманда мары

У Мінску праходзіць Кастрычніцкі эканамічны форум. У кулуарах мерапрыемства дарадца кіраўніка МВФ Аляксандр Забароўскі (раней быў галоўным дарадцам кіраўніка Нацбанка, яшчэ раней — першым намеснікам міністра эканомікі) расказаў рэпарцёру «НН», што думае пра новыя прызначэнні ў эканамічным блоку.

Аляксандр Забароўскі. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Сапраўды, у некаторых структурах новыя кіраўнікі. І я не стаў бы казаць пра канкрэтныя персаналіі, давайце лепш пра іх спалучэнне. Фактычна сітуацыя такая, што Нацбанк, урад, Мінфін, Мінэканомікі… — гэта dream team (каманда мары — Рэд.). 

У Беларусі склалася выбітная эканамічная каманда: на ключавых пасадах у эканамічнай камандзе людзі, якія бездакорна ведаюць свае пытанні і прайшлі адпаведныя прыступкі ў сваёй кар'еры, маюць добрую адукацыю. Таксама яны маладыя, а гэта, адпаведна, энергія і ініцыятыва. Яшчэ адзначу, што яны працавалі з міжнароднымі арганізацыямі, ведаюць, як глядзяць на нас адтуль і, сыходзячы з гэтага разумення, здольныя ініцыяваць неабходнае для ўдасканалення эканамічнай палітыкі. А гэта дапаможа, у тым ліку, інтэгравацца ў міжнародную сістэму падзелу працы: гандаль і адкрыццё эканомікі — гэта вельмі важныя фактары для роста вытворчасці працы.

І я вось гляджу на праграму ўрада і цешуся. Яна сапраўды можа стаць важным захадам, каб аднаўленне нашай эканомікі не было цыклічным, а стала ўстойлівым і структурным», — выказаўся Забароўскі. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930