Знайсці
05.11.2018 / 18:0029РусŁacБел

Эксперты АГП мяркуюць, што ў справе Ізраілевіча не ўсё адназначна

Ужо пяць дзён мінула з моманта навіны пра затрыманне сілавікамі бізнэсмэна Аркадзя Ізраілевіча, але ўсё яшчэ невядома, дзе ён знаходзіцца і ў чым яго абвінавачваюць.

Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў і сябра экспертнай рады партыі Леў Марголін выказаліся аб справе Ізраілевіча.

«Ну, па-першае, ні пра якую карму гаворка не ідзе. З якіх гэта часоў рэжым у нашай краіне стаў на бок маралі і абаронцаў Курапатаў? Думаю, што гэта супадзенне, не больш», — адразу адзначыў Марголін.

«Нельга быць упэўненым, што ён сядзіць за хабар. Прычыны пасадкі бізнесменаў у нашай краіне зводзяцца да трох. Чалавек можа: а) перайсці дарогу каму-небудзь з канкурэнтаў, якія ў дадзеным выпадку аказаліся мацнейшымі; б) зачапіць ўладу, закрануць нейкія яе інтарэсы, якіх мы не ведаем; в) проста патрапіць пад раздачу праваахоўных органаў, якім трэба выконваць свае планы па пасадках і адціснутых грашовых сумах», — працягвае Марголін.

На ягоную думку, казаць аб нейкім злачынстве з боку Ізраілевіча нельга да суда.

«Ніякай сувязі з папярэднімі скандаламі, звязанымі з Курапатамі, у пасадцы Ізраілевіча няма. Мы наогул не ведаем, ці затрыманы ён. Але наогул — гэта адзін са спосабаў, якімі ўлада напампоўвае бюджэт», — мяркуе ўжо Мікалай Казлоў.

«Аб правасуддзі і вяршэнстве права гаварыць у любым выпадку не даводзіцца. Ён думаў, што раз ён дзьме з імі ў адну дуду, то з яго ўжо нічога не возьмеш. А высвятляецца, што нічога падобнага. Ён такі ж кабанчык для ўлады, якога асвяжуюць у цяжкую часіну», — упэўнены Казлоў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера