Знайсці
05.11.2018 / 19:079РусŁacБел

Леснікі выявілі ў лесе норку-альбіноса і шукаюць ёй гаспадара ФОТЫ

Мілы звярок ідзе да рук.

Маладзечанец Ян Лагвіновіч выклаў пост у свой фэйсбук пра тое, што магчыма хтосьці захоча завесці сабе не зусім звычайнага хатняга гадаванца.

«Пра тое, што ў лесе пад Маладзечнам работнікі лясгаса сустрэлі белую норку-альбіноса, распавёў мне мой айчым. Яны працуюць на дзялянцы лесу і штодзень, з аднаго і таго ж месца, выходзіць норка. Леснікі нават сталі насіць ёй свае ссабойкі».

Ян Лагвіновіч па першай прафесіі — ляснік, і зрабіў выснову, што норка — гэта чыйсьці былы хатні гадаванец.

«Ведаеце, як бывае, нагуляліся і выкінулі ў лес. Норка — драпежнік, а гэтая сама ідзе да людзей. Дазваляе сябе гладзіць, есці з рук».

Чаму Ян сам не ўзяў норку сабе? У яго дома, кажа ён, жывуць два каты, а з катамі норку не трымаюць. Хоць у норкі павінна быць свая клетка, але драпежніка трэба выпускаць пагуляць. 

Тэл. Яна Лагвіновіча (8-044) 479-14-71.

«Зімой яна ў лесе наўрад ці выжыве», — перажывае Ян Лагвіновіч.

Хай бы хто ўзяў сабе незвычайнага сябра.

Наталля Тур, фота Яна Лагвіновіча 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930