Даслаць навіну
Знайсці
08.11.2018 / 14:38 2

Новая акцыя Arche: важныя працы, якія замоўчвалі ў савецкі час

Павялічыць выяву

Новая акцыя ад часопіса Arche прымеркаваная да гадавіны масавых расстрэлаў, калі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году чэкістыя забілі больш за 100 прадстаўнікоў беларускае інтэлігенцыі (навукоўцаў, пісьменьнікаў, выкладнікаў ВНУ).

Вашай увазе прапануецца корпус тэкстаў на 11 тысячаў старонак (7 папяровых і 4 электронныя выданьні). Дзяржаўныя выдавецтвы з цэнзурных прычынаў не браліся публікаваць гэтыя важныя працы нават у постсавецкай Беларусі.

Двох аўтараў выстаўленых ніжэй кніг (Адама Станкевіча й Адама Бабарэку) фізычна зьнішчылі ў час сталінскага тэрору ў 1930-я. Гісторыку літаратуры Антону Адамовічу, каб уратавацца й пазьбегнуць рэпрэсіяў, давялося пакінуць Радзіму. Цаной выжываньня было тое, што ён ад 1943 году й да свае сьмерці ў 1998 годзе ўжо ніколі не пабачыў Беларусі. 

У рамках акцыі прапануецца першы том збору твораў найлепшага беларускага гісторыка XX ст. Мікалая Улашчыка (якога савецкія ўлады арыштоўвалі 4 разы ды які правёў за кратамі амаль 15 гадоў свайго жыцьця), публіцыстыка выбітнага беларускага нацыяналістага XX ст. Яна Станкевіча, а таксама грунтоўны (амаль на 1 тыс. старонак) зборнік дакумэнтаў аб дзейнасьці Беларускага народнага фронту.

У рамках акцыі можна таксама набыць чатыры важныя кнігі ў электронным выглядзе агульным аб'ёмам 4 тысячы старонак.

Гэта лінгвістычныя працы Яна Станкевіча «Язык і языкаведа» (1300 старонак), публіцыстыка айца-заснавальніка Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча «Барацьба за вызваленьне» (700 старонак), а таксама гістарычныя працы найлепшага беларускага гісторыка з Польшчы Юрыя Туронка «Мадэрная гісторыя Беларусі» (каля 1000 старонак) і том Беларуская гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раньнемадэрны час (1100 старонак). 

У апошняй публікацыі прэзэнтаваныя 35 прац як старэйшых на той час навукоўцаў (Уладзімер Пічэта, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Антон Ясінскі, Зьміцер Даўгяла, Мацьвей Любаўскі, Аляксандар Савіч ды інш.), так і прадстаўнікоў новае генэрацыі (Віталь Вольскі, Аксіньня Таўсталес, Андрэй Бурдзейка, Цярэнці Сьцяпанаў, Тодар Забела ды інш.)

Ладная частка пералічаных гісторыкаў была расстраляная або замучаная ў сталінскіх лягерах (Васіль Дружчыц, Тодар Забела, Андрэй Бурдзейка). Толькі цуд выратаваў жыцьцё яшчэ адну аднаму вязьню «ГУЛАГу» Уладзімеру Пічэту.

Значнасьць кніг, выстаўленых на распродаж, мае 2 аспэкты. З аднаго боку, зь зьмешчаных дасьледаваньняў пачалася й пэўны час разьвівалася акадэмічная навука аб беларускай літаратуры, гісторыі ды палітыцы. У іх вы знойдзеце першыя грунтоўныя нарысы пра вялікага князя Вітаўта, Кастуся Каліноўскага, пра гісторыю хрысьціянства на беларускіх землях. Публікуюцца таксама першыя спробы адаптацыі біблійных тэкстаў на беларускай мове.

З другога боку названыя аўтары былі ня толькі прафэсійнымі навукоўцамі — яны былі яшчэ гарачымі беларускімі патрыётамі. Таму другое прызначэньне апублікаваных твораў — ня толькі шырыць веды пра Беларусь, але й прышчапляць любоў да краіны!

Распродаж дзейнічае да 11 лістапада!

Пра тое, як атрымаць гэтыя ды іншыя выданьні можна даведацца на сайце Arche.

2
Абураны / адказаць
08.11.2018 / 15:11
Слухайце, антыкамунізм антыкамунізмам, але трэба мець і трохі розуму. Што значыць працы, якія замоўчвалі ў савецкі час у адносінах да зборніку дакументаў пра апазіцыю БНФ? Ці творы Адама Бабарэкі перадрукаваны не з крыніц, якія выйшлі ў савецкі час? 
1
Валер / адказаць
08.11.2018 / 18:37
Абураны, другі том Збору твораў Бабарэкі цалкам складзены з дакумэнтаў, якія цудам ацалелі пасьля арышту ў 1938. Якія тут перадрукі? 
Стаўленьне да зборніка пра БНФ добра паказвае яго абавязковая рассылка: прыйшло ў Нац. б-ку, але там яго выставіць у агульным доступе пабаяліся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30