Знайсці
05.11.2018 / 16:2451РусŁacБел

Дырэктар дэпартамента МЗС Расіі назваў «суайчыннікамі» ўсіх жыхароў Беларусі

Дырэктар дэпартамента па працы з суайчыннікамі МЗС Расіі Алег Мальгінаў у інтэрв'ю ТАСС назваў усіх жыхароў Беларусі «суайчыннікамі».

Мальгінаў лічыць, што дакладна вызначыць колькасць рускай абшчыны за межамі Расіі немагчыма праз адсутнасць адзіных крытэрыяў.

«Як мы будзем вызначаць рускую абшчыну? Мы адносім да іх, па-першае, тых, хто з'яўляецца нашчадкам рускіх. Але сярод іх ёсць такія, хто не размаўляе па-руску, але яны рускія па духу і па жыцці», — адзначыў дыпламат.

«У нас за мяжой жывуць выхадцы з розных тэрыторый былога СССР або Расійскай імперыі, якія могуць гаварыць: «Так, мы з тэрыторыі Украіны, але мы рускія». Ці «Мы з тэрыторыі Сярэдняй Азіі, але мы рускія», — працягнуў Мальгінаў. — А як Беларусь лічыць? Там усе суайчыннікі, так што ўсё гэта вельмі няпроста падзяліць».

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера