Знайсці
06.11.2018 / 08:038РусŁacБел

ГЦ Panorama адзначае 10 год: наведнікам падрыхтавалі больш за 2 000 падарункаў

Віленскі гандлёвы цэнтр Panorama святкуе юбілей. З гэтай нагоды 10 і 11 лістапада ладзіцца вялікае свята для пакупнікоў. Зніжкі ў крамах цэнтра абяцаюць да 50%. Па словах прадстаўнікоў ГЦ Panorama, сярод наведвальнікаў разыграюць больш за 2 000 падарункаў.

Дзень народзінаў будуць адзначаць з раніцы суботы да вечара нядзелі: у забаўляльнай праграме конкурсы і музычныя сэты ад дыджэя.

Увечары 10 лістапада госці ўбачаць галоўны сімвал свята — торт вагой 100 кілаграмаў. Кожны ахвотны зможа атрымаць дэсерт, упрыгожваннем якога займаўся вядомы дызайнер і фларыст Мантас Петрушкевічус (Mantas Petruškevičius).

Panorama — цэнтр для ўсёй сям’і, які ўключае ў сябе больш за 180 брэндавых крам, рэстараны і кавярні, зоны для адпачынку дзяцей і спартзалу.

Пакоі для дзетак рознага ўзросту ёсць на кожным паверсе, каб бацькі маглі адчуваць сябе камфортна падчас шопінгу.

З нагоды свята зніжкі да 50% прапануюць вядомыя брэнды H&M, Massimo Duty, Lindex і іншыя, а таксама крамы літоўскіх дызайнераў, мадэлі адзення якіх не адшукаць у Беларусі.

Адрас: Вільня, Saltoniškių g. 9.
Час працы: I-VI 10-22 гадзін, VII 10-21 гадзіны.

У перапынках паміж конкурсамі і пакупкамі госці змогуць адпачыць у любым з 23 рэстаранаў і кафэ, а яшчэ наведаць новую зону для знаўцаў смачнай ежы. У верасні ў супермаркеце гандлёвага цэнтра запрацавала ўнікальная лакацыя PANORAMA Gourmet — гэта адна з самых вялікіх зон для гурманаў у краінах Балтыі. Тут працуе больш за 20 кропак са свежымі прадуктамі, якія можна прыгатаваць на месцы адразу ж пасля пакупкі.

Panorama выгадна размешчана ў 15 хвілінах ад Старога горада Вільнюса. А значыць яе дзень народзінаў можа стаць добрай нагодай, каб запланаваць паездку ў Літву на 10 і 11 лістапада.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930