Знайсці
06.11.2018 / 11:026РусŁacБел

Магазін «Акадэмкніга» прапануе: жыццяпіс Рамана Скірмунта

«Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

Новая кніга доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука знаёміць з асобай Рамана Скірмунта (1868-1939) — прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», палітыка і грамадскага дзеяча.

Зыходным пунктам публічнай дзейнасці для яго было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы.

Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за незалежнасць Беларусі ў 1918 г. Ягонае жыццё і дзейнасць можна лічыць апошнім актам польска-беларускага сімбіёза, які трагічна абарваўся ўвосень 1939 г.

Кніга адрасована ўсім, каго цікавіць мінулае гістарычнай Літвы, Беларусі, Польшчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера