Знайсці
08.11.2018 / 13:134РусŁacБел

Змяніць свет, атрымаць iPhone Xs і паехаць на TEDx у Аўстрыю — чакаюць заяўкі на конкурс для старшакласнікаў

У Беларусі ідзе конкурс velcom YOUTH для вучняў 10-х і 11-х класаў, якія хочуць змяніць свет да лепшага. Абсалютна кожны беларускі старшакласнік мае магчымасць атрымаць усе неабходныя веды, каб зрабіць сваю ідэю, сваю мару рэальнасцю.

Тыя ўдзельнікі, чые рэалізаваныя праекты прызнаюць найцікавейшымі, выступяць на TEDxYouth@Minsk і атрымаюць iPhone Xs. А галоўныя пераможцы паедуць на TEDx у Аўстрыю.

Адметнасць праекта velcom YOUTH: уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале будзе ісці на беларускай мове.

Як будзе праходзіць адбор удзельнікаў

Падлеткам неабходна прапанаваць ідэю праекта ў адным з трох напрамкаў: тэхналогіі, культура або інклюзія.

Удзельнікам дадуць магчымасць узяць удзел у шэрагу воркшопаў, а пасля рэалізаваць сваю ідэю і зняць пра гэта ролік, які і будзе ацэньваць журы конкурсу. 10 фіналістам прапануюць выступіць на выніковай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і прэзентаваць уласны праект публічна.

Хто і калі можа падаць заяўку

Заяўку на ўдзел можна адправіцьпа 11 лістапада ўключна.

У заяўцы трэба акрэсліць тэму і абгрунтаваць свой удзел у конкурсе velcom YOUTH.

Падавацца на конкурс могуць навучэнцы 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пасля разгляду ўсіх заявак будзе сфарміраваны спіс удзельнікаў наступных этапаў праекта.

Якія этапы чакаюць удзельнікаў

З 20 студзеня па 20 лютага 2019 года ўдзельнікі конкурсу змогуць рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты або дыскусію па абранай тэме свайго праекту. Відэаролік з прэзентацыяй рэалізаванага праекта і доказам яго значнасці і перспектыўнасці неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH і даслаць спасылку на адрас [email protected].

Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў патрапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з найлепшымі ментарамі.

Выніковыя выступы адбудуцца на TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы — мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным кірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Чытайце таксама:

Кім, Цікота, Маханёк… Вядомыя беларусы распавялі, што дапамагло ім стаць паспяховымі

Хто праводзіць конкурс

Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH запусціла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

velcom плануе падтрымку ўдзельнікаў праекта на ўсіх яго этапах. Кампанія зладзіць масавыя інтэрактыўныя анлайн-заняткі па тэмах «Мастацтва прэзентацыі», «Прамоўніцкае майстэрства», «Майстэрства лідара». Сустрэчы пройдуць на вялікай пляцоўцы з трансляцыяй на бясплатным адукацыйным канале лічбавага тэлебачання VOKA — VOKA YOUTH. Спікерамі выступяць заснавальнікі паспяховых беларускіх стартапаў і прафесіяналы ў адпаведных сферах, у тым ліку прадстаўнікі кампаніі velcom.

«У сучасным свеце межы паміж краінамі становяцца ўсё больш умоўнымі — калі гаворка ідзе пра ўзаемаадносіны, абмен ідэямі, пошук месца атрымання вышэйшай адукацыі ці працаўладкаванне.

З дапамогай праекта velcom YOUTH мы вырашылі прадэманстраваць падлеткам магчымасці для рэалізацыі іх патэнцыялу — і адначасова паказаць, што ідэі, народжаныя ў Беларусі, могуць з цікавасцю ўспрымацца за яе межамі і нават змяняць да лепшага свет на глабальным узроўні», — адзначае кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

У аснове канцэпцыі праекта velcom YOUTH — выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай удзельнікі конкурсу змогуць наведаць анлайн-воркшопы, прэзентаваць сябе і свае ідэі.

«Сёння мы можам назіраць зрух акцэнтаў ад традыцыйных формаў навучання ў бок інтэрактыўных метадаў, ад рашэння агульнаадукацыйных задач у бок ранняга выяўлення і развіцця прафесійных і гэтак званых надпрафесійных навыкаў: умення выбудоўваць камунікацыю, працаваць у камандзе, эфектыўна планаваць сваю дзейнасць. Праект velcom YOUTH дапаможа сённяшнім школьнікам знайсці найбольш эфектыўны шлях да паспяховай самарэалізацыі і зрабіць першыя крокі ў гэтым кірунку», — адзначае дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Беларусі Павел Ліс.

Пра TED

TED — сусветна вядомы фармат канферэнцый, першая з якіх адбылася ў 1984 годзе ў ЗША. Іх місія — прасоўванне ўнікальных ідэй. Сярод вядомых удзельнікаў TED-канферэнцый — Стыў Джобс, Стывен Хокінг, Біл Клінтан і іншыя.

TEDx — праект TED, які дазваляе асобным людзям ці групам людзей праводзіць незалежныя канферэнцыі ў фармаце і на ўмовах ліцэнзіі TED.

Першае мерапрыемства ў фармаце TEDx у Беларусі адбылося ў 2009 годзе. З таго часу было праведзена 7 лакальных прэзентацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930