Знайсці
05.11.2018 / 14:464РусŁacБел

Партыя БНФ збірае 28 тысяч рублёў на аплату доўгу за арэнду

Сядзібе БНФ патрэбная Вашая падтрымка: офіс абвесціў збор ахвяраванняў. Пералічыць грошы на аплату арэнды сядзібы БНФ можна праз сістэму «Разлік» (АРІП) «Расчет» (АРІП), простым банкаўскім пералічэннем, альбо наяўнымі ахвяраваннямі ў самой сядзібе, паведамляе прэс-служба партыі.

Да 31 снежня на аплату арэнды трэба сабраць 28 000 рублёў — інакш ўлады пагражаюць скасаваньнем дамовы арэнды.

Апошнія сем гадоў Сядзіба БНФ размяшчаецца па вуліцы Чарнышэўскага, 3 — сюды яна пераехала пасьля таго, як улады выціснулі партыю з гістарычнага будынку на вуліцы Варвашэні (праспэкт Машэрава)

Сядзіба БНФ як незалежная пляцоўка існуе выключна дзякуючы ахвяраваньням людзей. Штогод дзясяткі арганізацыў ладзяць у памяшканьні Сядзібы БНФ культурніцкія, маладзёвыя, дабрачынныя мерапрыемствы — тут адбываюцца канцэрты (у тым ліку гэта пляцоўка для творчых сустрэчаў з музыкамі, якія трапляюць у «чорныя сьпісы»), выставы, дыскусійныя клюбы, прэс-канфэрэнцыі. Пляцоўка адкрытыя не толькі для мерапрыемстваў БНФ: у памяшканьні Сядзібы адбываліся зьезды і сходы дэмакратычных партыяў і рухаў рознай скіраванасьці.

Партыя БНФ вінаватая 29 тысяч рублёў за офіс, іх могуць выселіць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера