Знайсці
05.11.2018 / 14:3216РусŁacБел

Як у першабытныя часы. У Юравічах трое маладзёнаў жорстка збілі суседзяў: адзін памёр

Здарэнне адбылося ў Юравічах Калінкавіцкага раёна ў ноч на 4 лістапада, паведамляе СК.

Кампанія маладых людзей каля прыватнага дома з мэтай наўмыснага пазбаўлення жыцця жорстка збіла 38-гадовага гаспадара дома і яго 45-гадовага суседа. Затым яны ўзламалі ўваходныя дзверы дома, праніклі ўнутр і збілі 33-гадовую жонку гаспадара дома.

З цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці пацярпелыя былі шпіталізаваныя, дзе ўвечары 4 лістапада памёр збіты сусед пары

Міліцыя затрымала трох мясцовых жыхароў: ім па 25, 20 і 17 гадоў. З імі працуюць следчыя, матывы і абставіны здзяйснення злачынства высвятляюцца. Раней усе трое прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Расследаванне крымінальнай справы ўзята на асабісты кантроль начальнікам УСК па Гомельскай вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера