Знайсці
05.11.2018 / 13:1610РусŁacБел

Гомельская прыбіральня за паўтара мільёна рублёў зачынілася пасля візіту Лукашэнкі

Грамадзкая прыбіральня ў гомельскім парку, папярэдні кошт якой ня менш за паўтара мільёнаў рублёў, не працуе. «Маўзалей» — так ахрысьцілі мясцовыя прыбіральню — працаваў у тэставым рэжыме з 25 кастрычніка, у час Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны з удзелам кіраўнікоў дзьвюх краінаў Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі, піша Радыё Свабода.

Ні кошт наведваньня «маўзалею», ні канчатковы кошт будаўніцтва пакуль не называюцца. Гомельскае ўпраўленьне капітальнага будаўніцтва абяцае назваць кошт пасьля падлікаў і перадачы прыбіральні на балянс парку. Паводле тэндэру,прыбіральня ацэньвалася больш як у 1,5 млн рублёў.

Аб’ект павінен быў здадзены ў сьнежні 2018. Але будаўнікі справіліся раней, і 25 кастрычніка прыбіральня прыняла першых наведвальнікаў — прычым бясплатна.

У адміністрацыі палацава-паркавага ансамблю зазначылі, што прыбіральня не працуе, бо пакуль не прынятая на балянс. Таму невядомы і кошт яе наведваньня.

Працы замаўляла ўпраўленьне капітальнага будаўніцтва. Там адказалі, што цяпер афармляюцца неабходныя паперы, у прыватнасьці, акт уводу аб'екту. Афармленьне дакумэнтаў патрабуе пэўнага часу — да двух месяцаў.

Неафіцыйна ва ўпраўленьні кажуць, што прыбіральня будавалася ва аўральным рэжыме, таму засталіся невялікія недапрацоўкі. Будаўнікі іх ліквідуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930