Знайсці
05.11.2018 / 13:212РусŁacБел

Сын Ігара Лучанка: Бацька ў штучнай коме

Фота Паўла Марцінчыка

Народнаму артысту СССР і Беларусі Ігару Лучанку зрабілі аперацыю пасля шырокага інсульту, піша kp.by

З 2 лістапада Ігар Міхайлавіч знаходзіцца ў рэанімацыі ў аддзяленні неўралогіі Гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі Мінска. 80-гадоваму кампазітару стала дрэнна ў ноч з 1 на 2 лістапада.

— Бацька ў штучнай коме ужо трое сутак. Дактары зрабілі аперацыю ў пятніцу і кажуць, што паўторная аперацыя не патрабуецца. Мама, сястра і я спадзяемся толькі на лепшае. Гэта здарылася так раптоўна — ніхто не чакаў. Быў звычайны дзень: мы разам павячэралі, паглядзелі тэлевізар, бацька прыняў свае таблеткі, якія яму прапісалі яшчэ ў жніўні — узроставыя праблемы са здароўем, і лёг спаць. Дактары кажуць, што, хутчэй за ўсё, адбыўся скачок ціску. Век у таты ўжо салідны, - распавёў сын маэстра Андрэй Лучанок.

Эвіка Ота, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930