Знайсці
05.11.2018 / 12:0727РусŁacБел

У гандлёвым цэнтры мінчук у знак пратэсту адрэзаў сабе мезенец і кінуў яго ў твар прадаўцу ВІДЭА

Здарэнне адбылося ў адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы на вуліцы Кальварыйская, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

40-гадовы мінчук прыйшоў у салон сотавай сувязі з просьбай аформіць яму мабільны тэлефон у растэрміноўку. Дзяўчына паведаміла мужчыну, што ў яго ёсць непагашаныя даўгі за карыстанне мабільнымі паслугамі. На месцы мінчук пагасіў запазычанасць, аднак служба бяспекі аператара ўсё роўна не дазволіла яму ўзяць тэлефон.

Выйшаўшы з салона сувязі, мужчына накіраваўся ў гандлёвую залу. Адшукаў кухонны нож у адным з аддзелаў і распакаваў яго. Далей паклаў левую руку на падлогу і нанёс удар нажом па мезенцу. Пасля чаго ўзяў адрэзаную фалангу пальца і вярнуўся ў салон сувязі, дзе кінуў палец у твар кансультанткі.

Аператыўнікам мужчына растлумачыў, што тым самым ён адпомсціў супрацоўніку мабільнай кампаніі, якая прыняла аплату даўгоў, але нібыта яго падманула. Бо калі б ён загадзя ведаў, што не зможа аформіць новы крэдыт, даўгі б і не аплочваў.

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі было ўстаноўлена, што мужчына знаходзіўся ў наркатычным ап'яненні. Ён быў дастаўлены ў бальніцу.

Устаноўлена, што ўлетку фігурант вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за незаконны абарот наркотыкаў. Акрамя гэтага, раней таксама неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне крадзяжоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера