Знайсці
05.11.2018 / 07:4339РусŁacБел

Улады прапаноўваюць за нявыплату «дарожнага падатку» аплачваць яго ў падвойным памеры

За нявыплату дзяржпошліны за допуск да ўдзелу ў дарожным руху штрафаў не будзе. Але будуць санкцыі — парушальнікам прапануюць выстаўляць збор у двухразовым памеры. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Паводле словаў кіраўніка Мінфіна, «дарожны падатак» не будзе з'яўляцца падатковым плацяжом, «гэта будзе плата за допуск да дарожнага руху», і ён не будзе прывязаны да тэхагляду.

— Гэта зусім выключае прымяненне якіх-небудзь штрафаў да плацельшчыка за нявыплату гэтага збору, але ўсё роўна адказнасць і санкцыі за нявыплату гэтага плацяжу прадугледжаны.

Як паведаміў Максім Ермаловіч, прадугледжваецца выплата збору на перыяд пачынаючы з аднаго месяца. Грамадзянін выплачвае гэты плацёж праз сістэму АРІП у бюджэт, і пасля гэтага атрымлівае права эксплуатаваць транспартны сродак, г.зн. карыстацца дарожнай інфраструктурай. Памер збору будзе разлічвацца аўтаматычна самой сістэмай на падставе дадзеных аб транспартным сродку. Інфармацыя аб выплаце будзе перадавацца адпаведным структурам, усім зацікаўленым дзяржаўным органам.

— І будзе ажыццяўляцца кантроль. Калі будуць выяўлены факты нявыплаты збору, тады ў павышаным памеры, у двухразовым пакуль прапануецца, гэтая плата будзе выстаўляцца фізічнай асобе. Сістэма кантролю — яна ўсё роўна захоўваецца, і прадугледжвае зусім новы парадак, новы ўзровень кантролю, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм фотафіксацыі і відэаназірання, якія будуць фіксаваць выкарыстанне транспартнага сродку без выплаты гэтага збору.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930