Былы польскі пасол у Мінску адказаў Лукашэнку наконт вайсковых базаў
Колішні пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка адказаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку на заяву Аляксандра Лукашэнкі, зазначае Радыё Свабода.
Кіраўнік краіны заявіў у нядзелю пра магчымую рэакцыю Беларусі і Расеі на амэрыканскую вайсковую базу ў Польшчы.
Лукашэнка: Не трэба Польшчы ствараць лішнія базы, бо мы з расіянамі таксама будзем вымушаныя нешта размяшчаць
«Я міністру замежных справаў сказаў — ён выступаў у нас у Менску: мы з вамі ваяваць не зьбіраемся. Таму ня трэба ствараць лішнія базы. У адваротным выпадку мы з расейцамі павінны будзем адказваць. Значыць, мы будзем вымушаныя нешта разьмяшчаць, каб вам процідзейнічаць», — заявіў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з жыхарамі пасёлка Балбасава.
Лешэк Шарэпка адказаў на гэта ў сваім Фэйсбуку:
«Шаноўны Аляксандар Рыгоравіч, у нас няма лішніх базаў, затое не хапае патрэбных. Калі расейскія жаўнеры выйдуць з Грузіі, Украіны, а таксама зь Беларусі, тады можна будзе таргавацца. А пакуль гэта ў вас ёсьць нагода таргавацца з Масквой за большыя датацыі», — напісаў Шэрэпка.
Лешэк Шарэпка працаваў амбасадарам у Менску ў 2011-2015 гг. У крызісны час беларускія ўлады «папрасілі» яго пакінуць Беларусь. Шарэпка вымушаны быў зьехаць з краіны разам з Майрай Морай — кіраўніцай прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі. Пасьля таго як сытуацыя стала спакайнейшая, амбасадар вярнуўся ў Беларусь.