Знайсці
04.11.2018 / 20:0426РусŁacБел

Жыхары Новай Каледоніі прагаласавалі супраць незалежнасці. Але будуць яшчэ два рэферэндумы

Большасць карэнных жыхароў выступае за незалежнасць, але выхадцы з Еўропы і Азіі галасуюць супраць.

Фота: nouvellecaledonie.travel

56% жыхароў Новай Каледоніі прагаласавалі супраць аддзялення ад Францыі. 

Размешчаная ў Ціхім акіяне Новая Каледонія была далучаная да Францыі ў 1853 годзе. Доўгі час туды адпраўлялі асуджаных злачынцаў.

На астравах здабываюць нікель. Каб утрымаць гэтую сваю калонію, штогод Парыж накіроўвае на тэрыторыю з насельніцтвам 275 тысяч чалавек 1,5 мільярда даляраў.

Новая Каледонія з'яўляецца адміністрацыйнай тэрыторыяй Францыі з асаблівым статусам. Улада там прадстаўлена вярхоўным камісарам, які прызначаецца французскім прэзідэнтам. Жыхары Новай Каледоніі таксама абіраюць па два дэпутаты ў верхнюю і ніжнюю палаты французскага парламента.

Паводле дамоўленасцей, цягам чатырох гадоў могуць прайсці яшчэ два рэферэндумы з тым жа пытаннем. Такі план быў прыняты 30 гадоў, пасля таго як карэннае насельніцтва, канакі, узяліся за зброю. Перадвыбарная агітацыя на астравах праходзіла мірна і негвалтоўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930