Даслаць навіну
Знайсці
04.11.2018 / 19:49 15

«Наша гісторыя»: артыкулаў на якія тэмы ў нас пакуль дэфіцыт

Мы рыхтуем нумар 4 «Нашай гісторыі». Цешыць нас, што многія чытачы ацанілі нумар 3 як самы моцны спасярод апублікаваных. Гэта значыць, дынаміка пазітыўная. 

На якія тэмы мы хацелі б пісаць больш? Гэта гісторыя палітычных працэсаў у свеце ў другой палове ХХ стагоддзя, гісторыя спецслужбаў, гісторыя Расіі, Кітая, ЗША, эвалюцыя тэхналогій, густаў, звычак. Гісторыі Другой сусветнай вайны таксама пакуль замала. Нас цікавяць таксама біяграфіі — захапляльныя жыццёвыя гісторыі вядомых і невядомых людзей.

Калі адчуваеце ў сабе сілы пісаць, калі вам ёсць чым падзяліцца, прапануйце тэмы на history@nn.by.

Пры нагодзе нагадваем вам пра змест нумара 3:

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Дзе купіць?

Мы адправілі нумар амаль ва ўсе гарады краіны, акрамя некалькіх райцэнтраў. Пытайцеся ў шапіках «Саюздруку» і на поштах. Увага! У малых гарадах ён можа быць толькі ў адным з шапікаў — даведвайцеся, у якім. 

Калі ў вашым шапіку яго не прадаюць, пакідайце ім заяўку і пытайцеся, ці могуць дазамовіць. 

А вось спіс кнігарань, якія прадаюць «Нашу гісторыю». 

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Symbal.by (Машэрава, 18)

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 60 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

«Светач» (пр. Пераможцаў, 11) — нумары 1 і 3

«Цэнтральная кнігарня» (пр. Незалежнасці, 19) — нумары 1 і 3

«Кнігі і кніжачкі» (пр. Незалежнасці, 14) — нумары 1 і 3

«Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75) — нумары 1 і 3

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3).

«Кругагляд» (б-р Ленінскага камсамола, 29а) — нумары 1 і 3

«Раніца» (вул. Маставая, 33) — нумары 1 і 3

Брэст

«Правільная кніга» (Куйбышава 13, каля рынку)

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

«Асвета» (пр. Машэрава, 57) — нумары 1 і 3

«Дружба»(б-р Касманаўтаў, 120) — нумары 1 і 3

«Іскра» (вул. Пушкінская, 4) — нумары 1 і 3

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) — нумары 1 і 3

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

«Глобус» (вул. Замкавая, 21—30) — нумары 1 і 3

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73) — нумары 1 і 3

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) — пачынаючы ад нумара 3

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) — пачынаючы ад нумара 3

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) — нумары 1 і 3

«Усход» (вул. Кірава, 4) — нумары 1 і 3

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. А ў працоўныя дні — у бібліятэцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ, аўдыторыя 111 — будынак Savičiaus g. 17, гэта ў старым горадзе на рагу вуліц Савіч (Savičiaus) і Бакшта (Bokšto), уваход з вуліцы Бакшта).

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).

Акрамя таго, часопіс можна купіць у ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Падпісацца можна, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.

1
Valadzimir / адказаць
08.11.2018 / 00:31
На маю думку, журналу "Наша гісторыя" варта пазнаёміць чытачоў з заходнеславянскай версіяй паходжаньня літвы. І каб яе абавязкова пракаментавалі вядомыя беларускія гісторыкі. Паколькі я абсалютна перакананы ў яе правільнасьці, мне надзвычай цікава было б пазнаёміцца з аргументамі, якімі яны будуць яе абвяргаць.
0
мент-пастамент / адказаць
09.11.2018 / 11:20
калі не будуць пісаць "пра ўсё", то не будзе кантэнту на тое, каб часопісы што тры тыдні выдаваць. і не будзе з чаго рубіць бабло, а трэба гэта рабіць, калі папёрла.
будуць пісаць пра ўсё, апроч сучаснай гісторыі беларусі, бо хуценька распавядуць рэдактарам "незалежнага часопіса", што да чаго і з чыйго дазволу часопіс выходзіць)
гісторыя Кітая -- "Наша гісторыя"))
3
Сiгiзмунд / адказаць
09.11.2018 / 17:15
Ёсць прапанова да рэдкалегіі згаданага журнала узяць вялікае і дэталёвае інтэрвью у вядомага літоўскага гісторыка Томаса Баранаускаса, якое будзе тычыцца гісторыі узнікнення ВКЛ і ці можна называць гэта дзяржаўнае утварэнне менавіта беларускім, а не летувіскім, кім былі па этнічнаму паходжанню Міндаугас, Кейстуціс і Ягайла,
і ці мог з'яўляцца Вільнюс хоць на нейкі час беларускім горадам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30