Знайсці
04.11.2018 / 12:1923РусŁacБел

Лукашэнка: Балбасава ці Копысь — гэта ўзор, па якім прывядуць у парадак падобныя населеныя пункты па ўсёй краіне

Аляксандр Лукашэнка сёння азнаёміўся з добраўпарадкаваннем і сацыяльным развіццём пасёлка Балбасава Аршанскага раёна, перадае БЕЛТА

Размаўляючы з мясцовымі жыхарамі, ён сказаў, што ў Беларусі паэтапна займаліся навядзеннем парадку ў краіне, пачынаючы ад сталіцы і заканчваючы аграгарадкамі. Аднак некалькі ў баку засталіся невялікія пасёлкі, накшталт Балбасава. «Чысціню, парадак мы навялі, але гэта прыйдзецца вам самім падтрымліваць», — адзначыў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць далейшага азелянення населенага пункта, развіцця паркавых тэрыторый і ў цэлым стварэння найбольш камфортных умоў для жыцця людзей. Пасёлкі, як Балбасава ці Копысь, — гэта ўзор, па якім у бліжэйшыя некалькі гадоў прывядуць у парадак падобныя населеныя пункты па ўсёй краіне.

Лукашэнка заклікаў ўдзельнічаць у гэтым працэсе і саміх грамадзян у меру сіл і магчымасцяў. «Трэба варушыцца. Не трэба спадзявацца толькі на дзяржаву. Яна сваю ролю выканае, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Там, дзе дзяржава павінна зрабіць, дзе вы не можаце, там з дзяржавы трэба патрабаваць».

Ён таксама падкрэсліў, што не з'яўляецца прыхільнікам выключна рынкавага падыходу і дзяржава працягне выконваць патрэбную ролю ў развіцці тэрыторый — іх добраўпарадкаванні, стварэнні новых працоўных месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930