Знайсці
04.11.2018 / 10:589РусŁacБел

Расійскай актрысе Таццяне Васільевай заціснула галаву ў метро

Таццяна Васільева ў фільме «Самая абаяльная і прывабная».

Пра тое, што актрыса Таццяна Васільева аказалася ў шпіталі, стала вядома напярэдадні вечарам. Пра гэта артыстка распавяла тэлеканалу 360. Па яе словах, яна трапіла ў бальніцу пасля таго, як ёй заціснула галаву дзвярыма вагона ў метро.

У НДІ ім. Скліфасоўскага пацвердзілі РБК шпіталізацыю актрысы Таццяны Васільевай і распавялі пра яе стан здароўя.

«Яна была ў нас учора, быў пастаўлены дыягназ, і яе адпусцілі дадому, усё добра», — заявілі ў медустанове.

Сваю траўму яна звязала з тым, што ў метрапалітэне «не папярэджваюць» пра закрыццё дзвярэй. Маскоўскі метрапалітэн выказаў Васільевай шкадаванне ў сувязі з інцыдэнтам.

71-гадовая народная артыстка Расіі Таццяна Васільева выступае ў тэатры «Міленіум». Яна здымалася ў фільмах «Добры дзень, я ваша цётка», «Самая абаяльная і прывабная», «Убачыць Парыж і памерці» і іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930