Знайсці
05.11.2018 / 21:5733РусŁacБел

Зварот рэдактараў «Нашай Нівы» да будучых абітурыентаў

Мы звяртаемся да выпускнікоў, дзесяцікласнікаў і адзінаццацікласнікаў, якія будуць выбіраць сабе мову ЦТ.

Кожны з вас выбірае, якую мову здаваць на ЦТ: беларускую ці рускую. Падрыхтавацца да ЦТ аднолькава лёгка (ці цяжка). 

Беларуская мова — гэта частка нашага я, наша саматоеснасць. Так, свет цяпер адкрыты, ніхто не прадкажа, з якімі мовамі нам давядзецца працаваць у будучым прафесійным жыцці. У перадавых краінах людзі выходзяць са школы, ведаючы адразу некалькі моў. Але вы не знойдзеце шведа, які б не ведаў шведскай, не знойдзеце нарвега, які б не гаварыў па-нарвежску, не пабачыце фіна, які б адрокся сваёй фінскай. Нацыянальная мова — яна як якар, які будзе трымаць вас, у які жыццёвы вір вас ні закінула б жыццё. 

Як і любую мову, беларускую мову будзеш ведаць, толькі калі яе добра вывучыш.

Калі ласка, свядома выбірайце сабе беларускую мову на ЦТ. Вы і здасцё на добры бал, і мову асвоіце раз і назаўсёды. Зрабіце выбар.

Рэдактары; фота SvetaZi, shutterstock.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера