Знайсці
03.11.2018 / 17:41РусŁacБел

Каля Ашмянаў сутыкнуліся «Пасат» і «Газэль». Не выключана, што «Пасат» перад гэтым у Ашмянах забіў пенсіянерку

СК у сваім тэлеграм-канале паведамляе пра два ДТЗ, што здарыліся сёння на Ашмяншчыне.

Фота СК

На аўтадарозе Барысаў — Вілейка — Ашмяны недалёка ад в. Нарбуты сутыкнуліся «Фальксваген-Пасат» пад кіраваннем 30-гадовага жыхара Ашмянаў і «Газэль». У выніку ДТЗ кіроўца легкавіка шпіталізаваны. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі таксама кіроўца і пасажырка аўтамабіля «Газэль», аднак шпіталізацыя ім не спатрэбілася.

Амаль адначасова з паведамленнем пра гэта ДТЗ у Ашмянскі РАУС паступіла паведамленне, што ў бальніцы памерла 76-гадовая пенсіянерка, дастаўленая з цялеснымі пашкоджаннямі раніцай 3 лістапада з вул. Чырвонаармейскай у Ашмянах.

Фота СК

Было ўстаноўлена, што атрыманыя пенсіянеркай траўмы характэрныя для наезду транспартнага сродку. Акрамя таго, канфіскаваныя з месцаў абодвух здарэнняў сляды дазваляюць зрабіць выснову пра ўзаемасувязь дзвюх падзей. Правяраецца версія наезду на пешахода аўтамабіля «Фальксваген-Пасат».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера