Знайсці
03.11.2018 / 13:0943РусŁacБел

Кіеў і Канстанцінопаль дамовіліся аб стварэнні незалежнай украінскай царквы

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і Усяленскі патрыярх Варфаламей падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж Кіевам і Канстанцінопалем. 

Парашэнка заявіў, што пагадненне стварае ўмовы для таго, каб працэс прадастаўлення Украіне томаса аб аўтакефаліі «быў праведзены абсалютна ў дакладнай адпаведнасці з канонамі праваслаўнай царквы».

«Сёння гістарычны дзень. Украінцы маліліся за тое, каб Госпад паслаў ім адзіную праваслаўную аўтакефальную царкву», — сказаў Парашэнка. Прэзідэнт Украіны таксама падзякаваў патрыярху за цёплую і «поўную мудрасці сустрэчу».

Варфаламей заявіў, што аўтакефалія «прывядзе да адзінства і аб'яднання ўсіх праваслаўных ва Украіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031