Знайсці
03.11.2018 / 12:486РусŁacБел

Маск назваў 2018 год найгоршым у сваёй кар'еры

flickr.com

Заснавальнік кампаніі Tesla Ілан Маск паскардзіўся на найгоршы год у сваёй кар'еры. Так ён выказаўся аб «пакутлівым» 2018-м, цягам якога ён, паводле яго слоў, пастарэў на пяць гадоў. Пра гэта бізнэсмен распавёў у інтэрв'ю парталу Recode.

У Tesla, як прызнаўся Маск, былі складанавыканальныя планы наконт вытворчасці седанаў Model 3. «Неімаверна цяжка выжыць [на рынку] як аўтамабільная кампанія», — дадаў прадпрымальнік, заўважыўшы, што людзі не ведаюць, наколькі моцна ў Tesla перажывалі з гэтай нагоды. «Гэта было пакутліва», — заўважыў Маск.

«Мы змагаемся з неімаверна канкурэнтаздольнымі аўтамабільнымі кампаніямі. Яны робяць вельмі добрыя машыны. Яны рабілі гэта на працягу доўгага часу і замацаваліся [на рынку]. Mercedes, Audi, BMW, Lexus — усе гэтыя маркі аўтамабіляў. Адзінымі кампаніямі, якія не збанкрутавалі, [канкуруючы з імі] з'яўляюцца Tesla і Ford. Вось і ўсё. Усе астатнія збанкрутавалі», — адзначыў бізнэсмэн, падкрэсліўшы, што ў гэтай сферы «вар'яцка складана дамагчыся поспеху».

«Абсурдна, што Tesla [дагэтуль] жывая», — дадаў ён.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930