Знайсці
03.11.2018 / 12:199РусŁacБел

У Гродне ўвялі каранцін з-за памерлага ката

Чарговы выпадак шаленства ў Гродне выявілі 2 лістапада. Бяздомнага ката знайшлі каля смеццевага кантэйнера па вуліцы Крамко ля дома №25. Неабыякавая гарадзенка прынесла жывёлу ў ветклініку. Там кот і памёр. У яго выявілі небяспечнае захворванне на шаленства, піша 015.by

— Гэта не мой кот, ён ляжаў на вуліцы. Я адвезла яго ў ветклініку. Яго пракапалі, але не дапамагло. Памёр, — кажа Ганна, якая паспрабавала выратаваць жывёлу, але зараз па гэтай прычыне вымушана сама легчы ў бальніцу.

Цяпер усе, хто кантактаваў з жывёлай, будуць правакцыянаваныя, а ў раёне выяўлення шалёнага ката абвешчаны каранцін. Усе беспрытульныя жывёлы будуць адлоўленыя.

Як правіла, каранцін доўжыцца 2 месяцы з моманту апошняга выяўлення факту шаленства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930