Знайсці
03.11.2018 / 11:55РусŁacБел

Трое беларусаў пацярпелі пры сутыкненні цягніка Мінск — Адлер з грузавіком у Краснадарскім краі

Трое беларусаў пацярпелі пры сутыкненні цягніка Мінск-Адлер з грузавіком ў Краснадарскім краі, паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, трое грамадзян Беларусі звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Сітуацыя ўдакладняецца пасольствам Беларусі ў Расіі», - сказаў Анатоль Глаз.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ, сярод пацярпелых беларусаў адзін дарослы і двое дзяцей. Медыцынская дапамога была аказана на месцы, без шпіталізацыі, стан пацярпелых здавальняючы. Пасажыры працягнулі паездку да станцыі прызначэння ў суправаджэнні медыцынскага персаналу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930